Хасэ Альберта Мухіка Кардана (), таксама вядомы як Эль Пепе (; ) — уругвайскі палітык, Прэзідэнт Уругвая (2010—2015).

Біяграфія У маладосці быў удзельнікам партызанскага руху Тупамарас, быў схоплены і правёў у ваенных турмах 14 гадоў.

У 2005 годзе ажаніўся з Лусіяй Тапаланскі, калегай па Сэнаце і гістарычным лідарам Руху Народнага ўдзелу.

З 2005 па 2008 гады быў Міністрам жывёлагадоўлі, сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Уругвая, затым — сенатарам.

Кандыдат Шырокага фронту на прэзідэнцкіх выбарах 2009 года. У другім туры выбараў 29 лістапада перамог свайго асноўнага канкурэнта і быў абраны Прэзідэнтам Уругвая. 1 сакавіка 2010 года афіцыйна ўступіў на пасаду.

Памёр 13 мая 2025 года ад працяглай хваробы на рак. У сувязі са смерцю Мухікі ва Уругваі была аб’яўлена трохдзённая жалоба.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Уругвая Катэгорыя:Прэзідэнты Уругвая