Та́ка () — страва мексіканскай кухні. Уяўляе сабой сандвіч з тарцільі, згорнутай у трубачку або канверцік і напоўненай самай разнастайнай начынкай: смажаным мясам, кавалачкамі вострых каўбасак чарыза, цыбуляй, зялёнай салатай, фасоляй і нават лісцем кактусаў. У якасці прыправы служаць сыр, гуакамоле (пюрэ з авакада з памідорамі, цыбуляй і перцам) і вострыя соусы на аснове перцу чылі.
Гл. таксама Шаўрма
Катэгорыя:Іспанская кухня Катэгорыя:Мексіканская кухня