Кашала (або Паўночная Кашала) — рабаўладальніцкая дзяржава ў Старажытнай Індыі. Адзін з шаснаццаці рэгіёнаў-дзяржаў (махаджанападаў) у старажытнай Індыі, населеных індаарыйцамі.

Кашала адыгрывала важную ролю ў палітычным і эканамічным жыцці Паўночнай Індыі ў VI—V стагоддзях да н. э. У індыйскіх крыніцах яна згадваецца сярод 16 «вялікіх дзяржаў», або махаджанападаў. Асабліва ўзмацнілася Кашала ў VI стагоддзі да н. э. пры цары Пасенадзі, які з дапамогай дыпламатыі і войнаў падпарадкаваў Кашы і шэраг іншых вобласцей.

Паводле будыйскіх твораў, Кашала захапіла таксама і тэрыторыю шак’яў, адкуль паходзіў Буда. Гэта вайна была выключна кровапралітнай і скончылася практычна поўным знішчэннем шак’яў. Пасля працяглай барацьбы Кашала была падпарадкавана Магадхай і ўвайшла ў склад імперыі Маур’яў.

Уладары

Ікшваку Пасенадзі Вірудхака Сумітра

Зноскі Катэгорыя:Індаеўрапейцы Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Індыі