Аляксей Іванавіч Бугаеў (; ) — расійскі футбаліст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Маскве.

Футбаліст гуляў за маскоўскія «Тарпеда», «Лакаматыў», а таксама «Краснадар». На яго рахунку сем матчаў за зборную Расіі, у тым ліку два выступленні на чэмпіянаце Еўропы 2004 года. Футбольную кар’еру ён завяршыў у 2010 годзе ва ўзросце 29 гадоў.

Аляксея Бугаева затрымалі ў кастрычніку 2023 года на вуліцы ў Краснадары. У ягонай кішэні знайшлі пакет з парашкападобным рэчывам. Экспертыза паказала, што гэта вытворнае ад метылэфедрону (вядомага як мефедрон). Па версіі следства, Бугаеў планаваў займацца перапродажам гэтых наркотыкаў. Аднак у сваіх паказаннях былы спартсмен сцвярджаў, што не збіраўся распаўсюджваць наркотыкі, а хацеў дапамагчы паліцыі выкрыць людзей, якія прапанавалі яму займацца гэтым. Аднак пасля таго, як яго паказанні былі агучаны на судовым пасяджэнні, Бугаеў цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым. Суд улічыў у якасці змякчальных абставін наяўнасць дзіцяці, раскаянне, а таксама шматлікія ўзнагароды за спартыўныя дасягненні і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 9 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Пайшоў ваяваць пасля абвяшчэння прысуду, загінуў на вайне ва Украіне ў 2024 годзе.

Крыніцы