Аляксандр Канстанцінавіч Мардві́лка () — расійскі, беларускі і савецкі заолаг.
Біяграфія Нарадзіўся Аляксандр Мардвілка 15 лютага 1867 года ў мястэчку Сталовічы (цяпер — тэрыторыя Беларусі). Бацька служыў псаломшчыкам. Скончыў у 1889 годзе Мінскую духоўную семінарыю і ў той жа год паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. У 1893 годзе скончыў курс з залатым медалём за сачыненне пра тлей. Пасля заканчэння ўніверсітэта быў асістэнтам Мікалая Віктаравіча Насонава. З 1896 па 1898 год знаходзіўся ў навуковых камандзіроўках у Неапалі, Марселі і Вілафранцы, затым вярнуўся ў Варшаўскі ўніверсітэт. У 1901 годзе абараніў магістарскую дысертацыю ў Кіеўскім універсітэце. У 1906—1908 гадах вывучаў паразітаў зубра і інш. млекакормячых у Белавежскай пушчы. У 1908—1909 гадах выкладаў у Маскве на Вышэйшых жаночых медыцынскіх курсах і ў МДУ. У 1909 годзе жыў у Пецярбургу, затым у Маскве, і 1911 годзе зноў вярнуўся ў Пецярбург; працаваў у Заалагічным музеі Імператарскай акадэміі навук (пазней — Заалагічным інстытуце АН СССР) у Санкт-Пецярбургскім універсітэце і Агранамічным інстытуце.
У 1918 годзе па чарзе з іншымі заолагамі выконваў абавязкі дырэктара і старшыні Савета Заалагічнага музея Акадэміі навук.
У 1925 годзе атрымаў прэмію імя П. П. Сямёнава-Цяншанскага. У 1934 годзе атрымаў ступень доктара заалогіі.
Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках.
Асабістае жыццё Жонка (у дзявоцтве Аўсянкіна) Марыя Іванаўна — дачка святара, да замужжа была школьнай настаўніцай у сяле Дубкі Астроўскага павета Пскоўскай губерні. Меў чацвёра дзяцей, з іх Таццяна Мардвілка (1905—1985) стала буйным палеантолагам, стратыграфам, кандыдатам геолага-мінералагічных навук.
Навуковыя дасягненні Аўтар 85 навуковых публікацый. Апісаў мноства таксонаў тлей. Зрабіў першую фаўністычную зводку па складзе тлей Савецкага Саюза. Абагульніў палеанталагічныя звесткі па тлях і зрабіў здагадку пра іх з’яўленне ў ніжняй юры. Распрацаваў тэорыю эвалюцыі жыццёвых цыклаў тлей. Высветліў ролю каляанальных валаскоў тлей у прыстасаванні да сімбіёзу з мурашкамі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Аляксандр Мардвілка на сайце «Личности». Аляксандр Мардвілка на сайце Вялікія людзі Расіі.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Заолагі Расіі Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Энтамолагі Расіі Катэгорыя:Энтамолагі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Энтамолагі Беларусі Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Заалагічнага інстытута РАН