Расалай — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за 25 км на паўночны захад ад гарадскога псёлка Шуміліна, за 1 км на захад ад былой вёскі Расалай, на паўночнай ускраіне балота Обаль-2, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Казьянскі.
Плошча паверхні 0,69 км². Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,58 км. Даўжыня берагавой лініі 3,76 км. Плошча вадазбору 4,13 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае.
Выцякае рака Глыбачка.
Літаратура Расалай // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 349.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі