Гарт Дэвіс (, нар. ) — аўстралійскі кінарэжысёр і кінааператар, найбольш вядомы дзякуючы фільму «Леў» 2016 года.
Біяграфія Гарт Дэвіс нарадзіўся ў Брысбене, Аўстралія, у артыстычнай сям’і. Яго маці была мастачкай, а бацька працаваў у сферы рэкламы. У каледжы вывучаў мастацтва і дызайн. Жыве ў Мельбурне са сваёй жонкай і трыма дзецьмі.
Перад дэбютам у вялікім кіно Гарт паспяхова працаваў над рэкламнымі ролікамі і тэлевізійнымі праектамі. У 2008 годзе Дэвіс выйграў узнагароду на прэстыжным фестывалі рэкламы — «Канскія львы», у 2010 годзе стаў намінантам прэміі Гільдыі рэжысёраў як найлепшы рэжысёр рэкламы. У 2006 годзе Гарт зрэжысаваў некалькіх эпізодаў папулярнага аўстралійскага тэлесерыяла «Кахай, як я хачу».
Дэбютным поўнаметражным фільмам Дэвіса стаў «Леў», зняты паводле сцэнарыя Люка Дэйвіса. Заснаваны на аўтабіяграфічнай кнізе Сару Брыерлі «Доўгая дарога дадому». У цэнтры сюжэту гісторыя пра індыйскага хлопчыка Сару, які згубіўся ў пяцігадовым узросце на вакзале, але пазней ён трапляе ў прытулак, адкуль яго ўсынаўляе сям’я з Аўстраліі. Ужо дарослым, па парадзе сяброў, Сару пачынае пошук сваёй роднай сям’і, выкарыстоўваючы праграму Google Earth. Фільм быў станоўча прыняты кінакрытыкамі і атрымаў шэсць намінацый на прэмію «Оскар».
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Аўстраліі