Наіб Букеле (; ) — палітык, Прэзідэнт Сальвадора з 2019 года.
У 2019 годзе Наіб Букеле атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Ён стаў першым пасля заканчэння ў 1992 годзе грамадзянскай вайны кіраўніком дзяржавы, які не з'яўляецца прадстаўніком адной з дзвюх найбуйнейшых партый. Сальвадор у гэты час лічыўся адной з самых небяспечных краін у свеце. Цэнтральным элементам кампаніі па забеспячэнні правапарадку, якая праводзіцца прэзідэнтам Букеле, стала турма максімальнай бяспекі недалёка ад горада Тэкалука, якая адкрылася ў студзені 2023 года, там утрымліваецца каля 18 тысяч чалавек. Адначасова з барацьбой са злачыннасцю Букеле імкнецца рэфармаваць эканоміку краіны. У 2021 годзе ён надаў біткойну статус афіцыйнай валюты, што прыцягнула ўвагу інвестараў і ўмацавала міжнародны імідж Сальвадора як цэнтра крыптавалют.
Пераабраны на другі пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін у лютым 2024 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Сальвадора