То́мас А́лан Шы́пі (; ) — англійскі літаратуразнаўца, філолаг і пісьменнік. Працаваў у Оксфардскім, Лідскім і Сент-Луіскім універсітэтах, дзе займаўся вывучэннем сярэднявечнай літаратуры, навуковай фантастыкі і фэнтэзі. З’яўляецца найбольш аўтарытэтным даследчыкам творчасці англійскага пісьменніка Джона Р. Р. Толкіна. Аўтар шэрагу толкіназнаўчых кніг і навуковых артыкулаў, у прыватнасці фундаментальнага акадэмічнага даследавання «Шлях у Серадзем’е».

Творы Навуковая літаратура 1972 — «Старажытнаанглійскі верш» () 1976 — «Вершы мудрасці і навучання на стараанглійскай мове» () 1978 — «Бэўвульф. Серыя „Даследаванні Арнальда па англійскай літаратуры“» () 1982 — «Шлях у Серадзем’е» () 2000 — «Дж. Р. Р. Толкін: Аўтар стагоддзя» () 2007 — «Карані і вецце: Выбраныя артыкулы пра Толкіна» () 2016 — «Цяжкае чытанне: вучымся па навуковай фантастыцы» ()

Мастацкая літаратура 1993 — «Молат і крыж» / The Hammer and the Cross (у суаўтарстве з Гары Гарысанам) 1994 — «Шлях аднаго караля» / One King's Way (у суаўтарстве з Гары Гарысанам) 1996 — «Кароль і імператар» / King and Empreror (у суаўтарстве з Гары Гарысанам)

Узнагароды 1984 — Міфапаэтычная прэмія за даследаванне творчасці Інклінгаў, «Шлях у Серадзем’е» 2001 — Міфапаэтычная прэмія за даследаванне творчасці Інклінгаў, «Дж. Р. Р. Толкін: Аўтар стагоддзя» 2001 — Сусветная прэмія фэнтэзі, Спецыяльная прэмія для прафесіяналаў, «Дж. Р. Р. Толкін: Аўтар стагоддзя»

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Толкіназнаўцы