Юніс Кенэдзі Шрайвер (, 10 ліпеня 1921 — 11 жніўня 2009) — амерыканская актывістка, прадстаўніца , арганізатар і першаасноўніца першых міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў для людзей, якія пакутуюць на разумовую адсталасць.

Біяграфія Прадстаўніца , Юніс нарадзілася ў Бруклайне, штат Масачусетс, і была пятым па ліку дзіцем у вялікай сям’і.

Атрымала сацыялагічную адукацыю ў Стэнфардскім універсітэце, падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Дзяржаўным дэпартаменце, затым у Міністэрстве юстыцыі ЗША, дзе займалася пытаннямі падлеткавай злачыннасці, працавала сацыяльным работнікам у жаночай турме, у прытулку для падлеткаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у судзе па справах непаўналетніхSmith, J.Y. (August 11, 2009). «Eunice Kennedy Shriver, Founder of Special Olympics, Dies at 88» The Washington Post. Retrieved August 11, 2009..

Затым яна зацікавілася сацыяльнымі праблемамі людзей з рознымі разумовымі адхіленнямі і сваю далейшую дзейнасць прысвяціла іх вырашэнню.

23 мая 1953 года яна абвянчалася з , пасля бачным членам Дэмакратычнай партыі ЗША, кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад гэтай партыі, а таксама сенатарам штата Масачусетс (з 1973 года). У гэтым шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей.

У 1960 годзе Юніс Кэнэдзі актыўна дапамагала свайму старэйшаму брату Джону Кенэдзі у арганізацыі і правядзенні паспяховай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

У чэрвені 1963 года яна адкрыла ў сваім доме ў Мэрылендзе летні дзённы лагер для дзяцей і дарослых з парушэннем інтэлекту — для таго каб вывучыць іх здольнасці да розных відаў спорту і фізкультуры. Уся яе праца па гэтым кірунку вылілася ў выніку ў арганізацыю першых міжнародных Спецыяльных Алімпійскіх Гульняў, якія адбыліся ў ліпені 1968 года на воінскім полі ў Чыкага. У снежні таго ж года была створана Спецыяльная Алімпіяда, якая атрымала статус дабрачыннай арганізацыі. У 1988 годзе на XV зімовых Алімпійскіх гульнях у Калгары прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Хуан Антоніа Самаранч падпісаў з Юніс Кенэдзі пагадненне, згодна з якім Спецыяльная Алімпіяда атрымала права выкарыстоўваць у сваёй назве слова «алімпійскі». З тых часоў спецыяльныя гульні маюць статус Алімпійскіх, і праводзяцца да цяперашняга часу.

Галоўная заслуга Юніс у тым, што яна змагла даказаць: рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, удзел у спаборніцтвах дапамагаюць разумова адсталым людзям набываць навыкі працы і калектыўных усвядомленых дзеянняў, вучаць іх выступаць мэтанакіравана і арганізавана. Гэта стварае магчымасці для паступовай адаптацыі да рэальных жыццёвых умоў і інтэграцыі ў грамадства. За актыўную дабрачынную дзейнасць, прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у 1984 годзе узнагародзіў Юніс Кенэдзі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай ЗША — медалём Свабоды.

У апошнія гады жыцця, нягледзячы на сталы ўзрост і цяжкую хваробу (пакутавала на ), працягвала ўдзельнічаць у сацыяльным жыцці краіны. Ва ўзросце 88 гадоў, незадоўга да смерці была дастаўлена ў клініку гарадка Хаяніс (штат Масачусетс) у крытычным стане, дзе неўзабаве і памерла ад эндакрыннай .

Сям’я Юніс Кэнэдзі Шрайвер была пятым дзіцем і , трое яе братоў — таксама палітычныя дзеячы ЗША:

Роберт Фрэнсіс Кенэдзі (1925—1968) — генеральны пракурор ЗША з 1961 па 1964, сенатар ЗША ад штата Нью-Ёрк з 1965 года па момант смерці. Джон Фіцджэральд Кенэдзі (1917—1963) — 35-ы прэзідэнт ЗША з 1961 года па момант смерці. Эдвард Мур Кенэдзі (1932—2009) — сенатар ЗША ад штата Масачусетс (з 1962).

Яна была замужам за Робертам Сарджэнтам Шрайверам (1915—2011), бачным палітыкам ЗША ад дэмакратычнай партыі, з якім мелі пецярых дзяцей:

Роберт Сарджэнт Шрайвер III (нарадзіўся ў 1954). Марыя Оўвінгс Шрайвер (нарадзіўся ў 1955) — журналістка, былая першая лэдзі Каліфорніі, з 1986 па 2011 — жонка вядомага акцёра і экс-губернатара штата Каліфорнія, Арнольда Шварцэнэгера. Тымаці Пэры Шрайвер (нарадзіўся ў 1957). Марк Кенэдзі Шрайвер (нарадзіўся ў 1964). Антоні Пол Кенэдзі Шрайвер (нарадзіўся ў 1965).

Усяго ў Юніс Шрайвер было пяцёра дзяцей і 13 унукаў.

Асоба Па ўспамінах Жаклін Кенэдзі, яе свёкар Джозэф Кенэдзі казаў пра сваю дачку: «Канкурэнцыя рухае намі. Гэта адносілася і да жанчын. Фактычна Юніс была больш энергічная, чым Джэк і Бобі. Калі б яна была мужчынам, то стала б прэзідэнтам.»Келли К. Жаклин/Пер. с англ. О. В. Разумовского;художник А. И. Барило. — Смоленск: Русич, 1997. — 448с. — С.47. — («Женщина-миф»).

Крыніцы

Катэгорыя:Ганаровыя дактары Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША