За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Шклоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахИстория могилевского еврейства. Документы и люди / сост.: Литин А. Л., Шендерович И. М. — Могилев: Амелия Принт, 2009. — Кн.2. — С. 371—374.Литин А. Холокост в Шклове Гальперин Б. М. Мои университеты Смиловицкий Л. Свидетели нацистского геноцида евреев на территории Белоруссии в 1941—1944 гг . Напрыклад, падчас расстрэлу яўрэяў вёскі Стараселле ва ўрочышчы Брынкавы бор Арон Блюмін збіў з ног немца з аўтаматам, забіў яго з яго ж зброі, уцёк і далучыўся да партызанаў.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Шклове, вёсках Клін (200 чалавек), Ордаць, Стараселле (да 400 чалавек), Хацькова, Чарнаручча (600 чалавек), Шчацінка, Зарэчна-Шклоўскім сельсавеце і ў іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: У гета горада Шклоў (ліпень — снежань 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 3200 чалавек. У гета вёскі Рыжкавічы (ліпень — кастрычнік 1941) былі закатаваныя і забітыя больш за 2700 чалавек. У гета калгаса «Іскра» загінула 100 чалавек.
У Шклоўскім раёне 15 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Вараб’ёва ЕваЯд Вашем. История спасения. Воробьева Ева. , Глушакова ДомнаЯд Вашем. История спасения. Глушакова Домна. , Гарэнак ПраскоўяЯд Вашем. История спасения. Горенок Прасковья. , Дзеравяга АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Деревяго Анастасия. , Мільта Пётр, Коласаўская ЗінаідаЯд Вашем. История спасения. Мильто Петр и Колосовская Зинаида. Байнова И. Звание — человек , Русаковіч (Валасевіч) АляксандраЯд Вашем. История спасения. Русакович (Волосевич) Александра. , Селядцовы Ганна, Емяльян і Наталля (Крывелева)Яд Вашем. История спасения. Селедцовы Анна, Емельян и Наталья (Кривелева). , Чайковы Зот і ЛізаветаЯд Вашем. История спасения. Чайковы Зот и Елизавета. Каган (Марьясина) К. Мои воспоминания , Шуцікавы Яўхім і НадзеяЯд Вашем. История спасения. Шутиковы Ефим и Надежда. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў 1955 годзе Рыжкавічах на тэрыторыі яўрэйскіх могілакHolocaust in Shklov Архив Яд Вашем (Иерусалим), — фонд 03, дело 4668, лист 201;, і ў 1957 годзе за 0,5 км на захад ад вёскі Клін (на месцы забойства 200 габрэяў у 1942 годзе).
Крыніцы
Літаратура
Шклоўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Шклоўскага раёна