Рабочы тэатр Тамперэ (, ТТТ) — адзін з двух буйных тэатраў у фінскім горадзе Тамперэ, разам з Тэатрам Тамперэ. Адна з найстарэйшых устаноў мастацтва Фінляндыі.

Гісторыя Пачаў сваю дзейнасць як аматарскі тэатр пры Асацыяцыі рабочых Тамперэ, якая праводзіла аматарскія і самадзейныя спектаклі з 1895 года.

Заснаваны ў 1901 годзе. Функцыянаваў як прафесійны тэатр з 1906 года. З Рабочым тэатрам цесна супрацоўнічалі драматургі Ёханес Лінанкаскі, Тэўва Пакала, Ялмары Фінэ, Эйна Лейна і іншыя.

Рабочы тэатр Тампэрэ штогод наведваюць каля 150 000 гледачоў. За год прадстаўляе каля 10 прэм’ер і больш за 500 спектакляў.

Акрамя драматычных класічных пастановак тут можна пабачыць камедыі, мюзіклы і інш.

У 2017 годзе атрымаў дзяржаўную Дзіцяча-юнацкую тэатральную прэмію. Катэгорыя:Тэатры Фінляндыі