Анцырабэ () — горад у Мадагаскары, у правінцыі Антананарыву, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Вакінанкаратра.
Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Мадагаскар, на Высокім плато (вышыні да 1200 м). Заснаваны нарвежскімі місіянерамі ў 1872 годзе.
Анцырабэ звязаны аўтамабільнай дарогай і чыгункай з горадам Антананарыву.
Клімат трапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня 20 °C, ліпеня — каля 13 °C. Ападкаў ад 1000 да 1500 мм за год.
У Анцырабэ дзейнічаюць бальнеалагічны курорт, прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай прамысловасці, вытворчасць цэменту, рыкшаў, тукавых угнаенняў, запалак, саматужная вытворчасць ювелірных вырабаў. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна (рыс, гародніна, малочная жывёлагадоўля). У горадзе рэгіянальны ўніверсітэцкі цэнтр і ваенная акадэмія.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1872 годзе Катэгорыя:Гарады Мадагаскара