Мацвей Ізраілевіч Басаў (нар. , г. Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску ў сям'і мастака Ізраіля Басава. Скончыў у 1971 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ва У. Гардзеенкі, А. Зінчука. Удзельнік мастацкіх выставак з 1981 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Асноўныя творы: жывапісныя кампазіцыі «Белы анёл», «Прарокі», «Свячэнне», «Выбар», «Час збіраць камяні», «Дзед і белы анёл», «Спрачальнікі», «Партрэт Майсея», цыклы «Кнігу — народу» і «Вывучаючы Біблію», графічныя серыі «Нарач» і «Прыбалтыка».

Творы знаходзяцца ў фондах БСМ.

Выстаўкі 29 жніўня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі «Святло ў далонях», прымеркаванай да 75-годдзя Мацвея Басава.

У экспазіцыі дэманставалася больш за 100 жывапісных работ, створаных у перыяд з канца 1960-х да 2020-х гг., а таксама 12 лістоў арыгінальнай графікі 1980-х гадоў. У іх адлюстраваны асноўныя тэмы творчасці мастака: біблейскія сюжэты, беларускія мястэчкі, Халакост, каханне, а таксама жанры — нацюрморт і пейзажМацвей Басаў «Святло ў далонях». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі