Уільям Самоі арап Рута (; ) — кенійскі палітык, актывіст, прэзідэнт Кеніі з 2022 года. Заснавальнік партыі Аб’яднаны Дэмакратычны альянс.
Біяграфія Нарадзіўся 21 снежня 1966 года ў вёсцы Камагут і скончыў мясцовую пачатковую школу. На пачатку 1980-х гадоў, вучыўся ва Універсітэце Найробі па спецыяльнасці «біялогія», займаўся актывісцкай дзейнасцю.
На выбарах 1992 года, вёў перадвыбарчую кампанію па пераабранні Дэніеля арапа Моі, затым працаваў памочнікам некаторых членаў парламента Кеніі. У 1997 годзе, быў упершыню абраны ў парламент Кеніі. Планаваў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2007 года ад аранжавага руху. Заняў трэцяе месца на партыйных праймерыз з 368 галасамі. З 2012 года займаў міністэрскія пасады ва ўрадзе Кеніі.
Абіраўся намеснікам прэзідэнта ў жніўні і кастрычніку 2013 года, а таксама ў 2018 годзе.
У 2018 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі у вобласці экалогіі раслін за дысертацыю «Уплыў чалавечай дзейнасці на землекарыстанне і змены на якасць навакольнага асяроддзя прыбярэжных экасістэм: тэматычнае даследаванне водападзелу балота Сайва ў Заходняй Кеніі».
На выбарах 2022 года абраны прэзідэнтам Кеніі.
Крыніцы
Спасылкі Предвыборный опрос
Катэгорыя:Кіраўнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэзідэнты Кеніі