Марына Генадзеўна Бацюкова (нар. , г. Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатографка.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыла ў 1983 годзе БДУІР. Удзельніца мастацкіх выставак з 1989 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, удзельніца творчага аб’яднання «Пагоня».
У 2005—2006 гадах вучылася Творчых майстэрнях па фатаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Валерыя Лабко. Сябра творчага саюза «Фотамастацтва» з 2007 года, намеснік старшыні саюза з 2012 года. У 2012 годзе прайшла стажыроўку ў Маскоўская школе фатаграфіі і мультымедыя імя А. Родчанкі.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асноўныя творы: кампазіцыі «Памяць продкаў», карона «У гонар каралевы Боны», пано «Лабірынты памяці», камплект чаш «Апакаліпсіс». Спецыялізуецца ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы: штодзённасць, псіхалагічныя станы асобы, узаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.
Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, выставачным аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Мастацкай галерэі ў Нарве (Эстонія), Эстонскай мастацкай акадэміі ў Таліне (Эстонія).
Сям’я Замужам, мае двое дзяцей.
Узнагароды Удастоена звання народнага майстра па скуры (1989). У 2017 годзе за дзейнасць па прапагандзе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі была ўзнагароджана дыпломам ЮНЕСКА.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Фатографы XXI стагоддзя