Грызелда Крысціна (, у дзявоцтве: Бертольдэ (Bertholde); , Вайдэ — , Канада) — найстарэйшая прадстаўніца ліўскага народа і найстарэйшы ў свеце носьбіт ліўскай мовы. Была адзінай паўнавартаснай носьбіткай ліўскай мовы (першая родная мова). Пасля яе смерці ў свеце не засталося ніводнага чалавека, для якога ліўская мова была б роднай мовай ці хто гаварыў бы на ёй свабодна. Адным з апошніх праектаў па захаванні ліўскай мовы з’явіўся аўдыёзапіс Грызелдай Крысцінай дзесяці ўрокаў з падручніка Керсці Бойкі «Līvõ kēļ». Крыніцы

Катэгорыя:Апошнія носьбіты моў