Яго Вялікасць Нарадом Сіямоні (кхмер. នរោត្ដម សីហមុនី) (нарадзіўся , Пнампень) — кароль Камбоджы, сын караля Нарадома Сіянука і каралевы Маніят. Былы пасол Камбоджы ў ЮНЕСКА.
Тытул Да каранацыі насіў тытул: «Сдзеч Кром Хун» (ស្តេច ក្រុម ឃុន), які можна прыраўняць да тытула вялікага князя. Яго каралеўскі тытул гучыць па-кхмерску як Preah Karuna Preah Bat Sâmdech Preah Bâromneath Norodom Sihamoni Nai Preah Reacheanachakr Kampuchea і ў прыблізным перакладзе азначае «Яго вялікасць, кароль Каралеўства Камбоджа Нарадом Сіямоні». Імя «Сіямоні» складаецца з дзвюх марфем-частак — імёнаў яго маці і бацькі: Сіянук і Маніят.
Каранаваны ў 2004, пасля добраахвотнага адрачэння Нарадома Сіянука.
Спасылкі
Катэгорыя:Каралі камбаджыйскія Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Камбоджы ў ЮНЕСКА Катэгорыя:Постаці Камбоджы