Посальч або Пасолча, таксама Пашальчы́с () — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Гервішкаўскай сянюніі. Адміністрацыйны цэнтр сянюнайціі. Размешчана за 7 км на паўднёвы захад ад Салечнікаў, на правым беразе ракі Сольча, на мяжы з Беларуссю, насупраць беларускай Посальчы. Вёска злучана дарогамі з Пачобутамі і Трыбанцамі.
Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя аколіца Посальчы (Пчольцы) у Лідскім павеце Віленскага ваяводства, уладанне Бжастоўскіх С. 293..
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні, пасля 1861 года ў Салечніцкай воласці.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года да восені 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 28.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы, увосень 1920 года тэрыторыю заняла польская аператыўная група «Беняконі» пад камандаваннем Люцыяна Жалігоўскага. З 1922 года Посальч як частка Сярэдняй Літвы трапіла ў склад Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі і ў лістападзе далучана да Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 года землі былі перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Салечніцкага раёна