У пачатку акупацыі ў 1941 годзе ў Вілейскім раёне знаходзіліся яўрэяў (уключаючы і тых, якія былі пераселены з заходніх раёнаў Літвы). Да вясны 1943 года ў жывых заставаліся каля 3000 яўрэяў, большасць з якіх выкарыстоўваліся ў якасці рабскай сілы ў армейскіх будаўнічых падраздзяленнях у Красным, а некалькі дзясяткаў спецыялістаў працавалі ў шэрагу майстэрняў. Неўзабаве былі забітыя і гэтыя апошнія габрэі. Такім чынам, за час акупацыі былі забітыя практычна ўсе прадстаўнікі народа, а большасць ацалелых ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 4683, опись 3, дело 978, листы 128—139.
Самыя масавыя забойствы яўрэяў у Вілейскім раёне адбываліся ў Вілейцы, Даўгінаве, Ільі, Касцяневічах, Падбярэззі, Сосенцы, Рэчках, Куранцы, Хаценчыцах, Слабадзе.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета: У гета ў Вілейцы (28 чэрвеня 1941 — вясна 1943) былі забітыя каля 1500 габрэяў. У гета ў Даўгінаве (лета 1941 — 5 чэрвеня 1942) былі забітыя каля 3000 габрэяў. У гета ў Ільі (лета 1941 — ліпень 1942) былі забітыя каля 2000 габрэяў. У гета ў Вязыні (да лета 1942Л. Смиловицкий. Свидетели нацистского геноцида евреев на территории Белоруссии в 1941—1944 гг. (Из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.», Тель-Авив, 2000)) загінула невядомая колькасць чалавек. У гета ў Куранцы (да 9 верасня 1942) загінула прыкладна 1000 чалавек. У гета ў Хаценчыцах (ліпень 1941 — мая 1942Л. Смиловицкий. Еврейские семейные лагеря и отряды в Белоруссии ) загінула невядомая колькасць чалавек.
У Вілейскім раёне 16 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Станько Андрэй і НаталляЯд Вашем. История спасения. Станько Андрей и Наталья. , Сафонаў ГенадзьЯд Вашем. История спасения. Сафонов Геннадий. , Владыка Андрэй і АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Владыко Андрей и Анастасия. , Гараніны Ганна, Пётр і Фёдар, Кур’яновіч ЮльянЯд Вашем. История спасения. Гаранины Анна, Петр и Федор, Курьянович Юлиан. , Кісялёў МікалайЯд Вашем. История спасения. Николай Киселёв. , Марцінкевіч Францішак і КліменцінаЯд Вашем. История спасения. Марцинкевич Франтишек и Климентина. , Валынец Сяргей, Ульяна і МікалайЯд Вашем. История спасения. Волынец Сергей, Ульяна и Николай. , Жалняровіч СцяпанЯд Вашем. История спасения. Желнерович Степан. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Вілейцы (тры помнікі)Holocaust in Vileika , Даўгінаве, ІльіHolocaust in Ilay і Куранцы.
Крыніцы
Літаратура
Вілейскі раён Катэгорыя:Гісторыя Вілейскага раёна