Помнік Аляксандру Канстанцінавічу Гараўцу — помнік у Віцебску. Прысвечаны Герою Савецкага Саюза, лётчыку Аляксандру Гараўцу.

Апісанне Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 8 мая 1995 года. Помнік размешчаны ў скверы паміж вуліцай Камуністычнай і вуліца Гараўца. Вуліца была перайменавана ў гонар лётчыка ў 1957 годзе. Аўтарамі манумента выступілі скульптары М. М. Інькоў, А. Я. Арцімовіч, М. Канцавы і архітэктар В. В. Рыбакоў. Скульптура выканана з граніту і адлюстроўвае лётчыка ў небе.

Гістарычная даведка Аляксандр Канстанцінавіч Гаравец падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў ваенным лётчыкам, з 1942 года быў намеснікам камандзіра эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Здзейсніў 74 баявыя вылеты. 6 ліпеня 1943 года, падчас Курскай бітвы, увайшоў у паветраны бой з 20 варожымі бамбардзіроўшчыкамі. Збіў 9 самалётаў, пасля чаго загінуў.

Гаравец застаецца адзіным лётчыкам у свеце, які збіў дзевяць варожых самалётаў у адным баі. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура Подлипский А., Рогач В. Герой Советского Союза А. Горовец // Доски, берегущие память: справочник. – Витебск: Віцебская абласная друкарня, 2006. – С. 60. Подлипский А. М. Памятник Герою Советского Союза Александру Горовцу // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска. – Витебск: Витебская абласная друкарня, 2015. – С. 56–58.

Катэгорыя:Помнікі Віцебска Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1995 год у Віцебску Катэгорыя:Камуністычная вуліца (Віцебск) Катэгорыя:Вуліца Гараўца (Віцебск) Катэгорыя:Творы Міхаіла Інькова Катэгорыя:Творы Анатоля Арцімовіча Катэгорыя:Творы Міхаіла Канцавога