Помнік экіпажу Мікалая Гастэлы — помнік у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, размешчаны на 50-м км шашы Мінск — Вільня, за 0,5 км на паўночны захад ад Радашковічаў.
Подзвіг экіпажа 26 чэрвеня 1941 г. эскадрылля капітана М. Ф. Гастэлы вылецела на бамбардзіроўку калоны танкаў праціўніка па дарозе Маладзечна — Радашковічы. У час бою варожы снарад пашкодзіў бензабак самалёта, што прывяло да пажару. Камандзір эскадрыллі М. Ф. Гастэла разам з членамі экіпажа — штурманам лейтэнантам А. А. Бурдзянюком, лётчыкам-назіральнікам лейтэнантам Р. М. Скарабагатым і стралком-радыстам старшым сяржантам А. А. Калініным — накіравалі ахопленую полымем машыну на скопішча танкаў, бронетранспарцёраў і аўтамашын ворага, нанёсшы значныя страты.
Пасмяротна М. Ф. Гастэлу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Подзвіг экіпажа М. Ф. Гастэлы ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарылі больш за 100 экіпажаў савецкіх лётчыкаў. Рэшткі самалёта захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1976 г. былі выпушчаны юбілейныя медалі, прысвечаныя гераічнаму экіпажу.
Апісанне У 1976 годзе на месцы подзвігу экіпажа, замест помніка, усталяванага ў 1964 годзе, быў адкрыты новы мемарыял. Яго аўтарамі сталі скульптар А. Анікейчык і архітэктары Л. Левін і Ю. Градаў.
Абеліск нахілены ў бок дарогі і завяршаецца бюстам М. Ф. Гастэлы. Манумент выкананы з бетону і сілуміну, вышыня абеліска — 10 метраў, вышыня бюста — 5 метраў.
Вобраз героя перададзены праз экспрэсіўныя формы, якія падкрэсліваюць рашучасць і мужнасць лётчыка. Яго позірк скіраваны наперад, а нахіл галавы, асіметрыя зрэзу бюста і кампазіцыя надаюць адчуванне палёту.
Дарога, якая вядзе да ўзгорка, выкладзена бутам і засыпана гравіем. Каля падножжа абеліска яна звужаецца і нібы ўліваецца ў манумент. На дарожным пакрыцці схематычна намаляваны крылы чатырох самалётаў з імёнамі членаў экіпажа Гастэлы.
Каля асновы ўзгорка размешчаны два валуны, паміж якімі знаходзіцца памятная пліта з надпісам:
Крыніцы
Літаратура
Щуцкий С. Герой Советского Союза Николай Гастелло. — Мн., 1952. Навечно в строю. Кн. 1. — М., 1957. Навечно в сердце народном. — 3 изд. — Мн., 1984. Лысов Г. След Гастелло. — Неман, 1967, № 1. Гастелло Н. Ф. Рассказ о брате. — М., 1977.
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Радашковічаў Катэгорыя:Помнікі Мікалаю Гастэлу Катэгорыя:1976 год у Беларусі Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка