Ханс Хельмут Краўзэ (; ) — нямецкі лёгкаатлет, які выступаў у бегу на сярэднія дыстанцыі. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 1928 года.

Біяграфія Хельмут Краўзэ нарадзіўся 18 ліпеня 1907 года ў нямецкім горадзе Брэслау (зараз польскі горад Вроцлаў).

Выступаў у лёгкаатлетычных спаборніцтвах за берлінскую «Тэўтонію-1899». Тройчы выйграваў чэмпіянат Германіі: у 1928 годзе ў эстафеце 4х1500 метраў, у 1930—1931 гадах — у бегу на 1500 метраў.

У 1928 годзе заваяваў золата Сусветных універсітэцкіх гульняў у Парыжы у бегу на 1500 метраў з вынікам 4 хвіліны 1,6 секунды. У 1930 годзе ўдзельнічаў у Сусветных універсітэцкіх гульнях у Дармштадце.

У 1928 годзе ўвайшоў у склад зборнай Германіі на летніх Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме. У бегу на 1500 метраў заняў у паўфінале 2-е месца, у фінале — 7-е месца з вынікам 3.59, 0, саступіўшы 5,8 секунды Хары Ларвэ з Фінляндыі.

Да пачатку Другой сусветнай вайны быў сельскім святаром у сілезскай абшчыне.

Падчас вайны служыў у вермахце. Даслужыўся да лейтэнанта, камандаваў батальёнам.

Загінуў 26 лютага 1944 года ў вёсцы Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (цяпер у Беларусі) у баі з савецкімі партызанамі.

Асабісты рэкорд

Бег на 1500 метраў — 3.56,4 (1928)

Крыніцы

Катэгорыя:Загінулі ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1928 года Катэгорыя:Бегуны на сярэднія дыстанцыі Германіі Катэгорыя:Ваенныя Трэцяга рэйха