Лава́рышкі С. 218., таксама Лаво́рышкес (, ) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Лаварышкаўскай сянюніі і сянюнайціі. Размешчана на рацэ Вільні, за 24 км на ўсход ад горада Вільні. Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога , за 8 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца аўтамабільны пункт пропуску праз беларуска-літоўскую граніцу Лаварышкі — Катлоўка.

Назва У гэтым рэгіёне фіксавалася гальшанскае прозвішча Лаварhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-53W6-X?i=34&cat=2325442.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Гісторыя паселішча на гэтай тэрыторыі сягае III—IV стагоддзяў, калі на ўзгорку каля так званага Полацкага тракту на Кіеўскую Русь, на паўночным беразе ракі Вільні, узнік невялікі драўляны абарончы град. Недалёка ад яго знаходзілася паселішча з будынкамі слупавой канструкцыі. Яго жыхары займаліся выплаўленнем жалеза з балотнай руды (ліманіту).

Першы пісьмовы ўспамін пра Лаварышкі датуецца 1443 годам: у Літоўскай метрыцы зазначаецца, што вёску перадалі ваяводу віленскаму Яну Даўгірду. Пазней з вакольных вёсак склалася каралеўскае Лаварышкаўскае староства, якое аддавалі ў карыстанне асобам, набліжаным да каралеўскага двара. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года Лаварышкі ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 218..

У 1523 годзе згадваецца Лаварышкаўская воласць. У XVI—XVII стагоддзях тут дзякуючы энергіі водаў Вільні плавілі жалеза. Праз вёску праходзіў тракт Стэфана Баторыя.

У пачатку XVII стагоддзя Лаварышкі атрымалі статус мястэчка, у гэты час тут працавала папяровая фабрыка. У 1642 годзе быў пабудаваны першы драўляны касцёл. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе Лаварышкі былі спалены. У 1775 годзе дзякуючы віленскаму біскупу касцёл быў адбудаваны. У XVII стагоддзі Лаварышкі былі ва ўладанні Пацаў, пазней дзяржаўцам лаварышкаўскім быў Даніэль Выгоўскі. З сярэдзіны XVIII стагоддзя мястэчкам валодалі Зыбергі, а пасля іх — ваявода брацлаўскі Міхал Касакоўскі. Напрыканцы XVIII стагоддзя ў мястэчку дзейнічала пачатковая школа.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лаварышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Расійскі імператар Павел I надаў староства з 93 гаспадарак і насельніцтвам больш за 800 асоб кобрынскаму Адаму Бельскаму. Да 1842 года дзяржаўцам быў тытулярны саветнік Падгурскі, пазней паводле царскага ўказа ўсе маёнткі і былыя каралеўшчыны перайшлі ў дзяржаўнае кіраванне, і Лаварышкамі пачаў кіраваць дзяржаўны адміністратар.

Падчас вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў, 28 жніўня 1863 года, каля Лаварышак адбылася сутычка паўстанцкіх атрадаў пад камандаваннем Густава Чаховіча і плутонавага Караля Ясевіча з расійскімі войскамі (Ясевіч і яшчэ двое паўстанцаў загінулі ў баі). На 1866 год у мястэчку было 17 будынкаў, у 1899—1906 гадах быў пабудаваны мураваны касцёл. З 1905 года пачала дзейнічаць народная школа. У часы Першай сусветнай вайны каля мястэчка адбыліся сутычкі расійскіх войскаў з надыходзячымі немцамі, загінулых у якіх пахавалі каля касцёла.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лаварышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары ваколіц мястэчка атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1919 годзе ў Лаварышках пачала працаваць польская чатырохгадовая школа. З 1920 года паселішча апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а ў 1922 годзе — у складзе гміны Міцкуны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. На 1931 год у мястэчку было 39 будынкаў, працавалі пошта, паліцэйскі пастарунак, пажарная станцыя і агульная школа. У 1937 годзе ў гонар Юзафа Пілсудскага ў Віленскім раёне было пабудавана 100 новых школ, адной з якіх стала школа ў Лаварышках.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагаворам аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Лаварышкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве. У 1941—1944 гадах мястэчка было пад акупацыяй Германіі, тут дзейнічалі партызанскія аддзелы Арміі Краёвай. У 1950—1995 гадах Лаварышкі з'яўляліся цэнтрам сельсавета і цэнтральнай сядзібай калгаса. У 1959 годзе Лаварышкі страцілі статус мястэчка і сталі вёскай.

27 студзеня 1991 года байцы савецкага АМАПа напалі і знішчылі літоўскі памежны пост у Лаварышках. З 1990 года вёска знаходзіцца ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 2018 годзе быў зацверджаны афіцыйны герб Лаварышак.

Інфраструктура У вёсцы працуе Гімназія імя Стэфана Баторыя з польскай мовай навучання (заснавана ў 1980 годзе, у 2023/2024 навучальным годзе ў ёй навучаўся 191 вучань), а таксама Лаварышкаўская асноўная школа. Спартыўнае жыццё прадстаўлена футбольным клубам ФК «Легіёнас Лаворышкес».

Насельніцтва

Дэмаграфія XIX стагоддзе: 1866 год — 81 чал., з іх 67 каталікоў, 11 праваслаўных і 3 іўдзеі S.610.. XX—XXI стагоддзі: дынаміка колькасці насельніцтва:

Моўная сітуацыя Разам з іншымі паселішчамі на ўсход ад Вільні вёска знаходзіцца ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. У 1966 годзе Лаварышкі разам з іншымі паселішчамі паўднёва-ўсходняй Літвы сталі адным з пунктаў маштабнай дыялекталагічнай экспедыцыі, матэрыялы якой увайшлі ў пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча».

Беларускі этнолаг Юрый Внуковіч, які праводзіў у 2007—2011 гадах палявыя этнаграфічныя даследаванні ў Лаварышках, адзначаў, што мясцовыя жыхары-каталікі, якія гістарычна лічылі сябе палякамі, у паўсядзённым жыцці часта карысталіся мясцовай беларускай гаворкай (так званай «простай мовай»). Адзін з інфармантаў 1925 года нараджэння ўспамінаў: «А тутай... А ту ўсе па-просту!». У той жа час даследчык зафіксаваў, што змены дзяржаўных межаў неслі і змены ў нацыянальнай ідэнтыфікацыі жыхароў: «У нас так: да вайны было – мы палякі лічыліся, после вайны – сталі беларусы...» (са слоў інфарманткі з Лаварышак 1917 г.н.).

Паводле даследаванняў польскага славіста Міраслава Янковяка (2008—2025 гг.), сёння мясцовая беларуская гаворка паступова выцясняецца і саступае месца польскай, а таксама рускай і літоўскай мовам, захоўваючыся пераважна толькі сярод жыхароў старэйшага пакалення.

Славутасці Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1899—1906) Лаварышкаўскае гарадзішча

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лаварышкаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна