Police in Paris () — беларускі музычны гурт у жанры хард-тэхна. Гурт атрымаў вядомасць у Еўропе і ЗША, выступаў на найбуйнейшых сусветных фестывалях, уключаючы , і супрацоўнічаў з такімі артыстамі, як . Адзін з удзельнікаў дуэта з’яўляецца ўнукам Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка ансамбля «Песняры».
Склад У склад гурта ўваходзіць Улад Каўчук і Улад Кульбіцкі. Яны пазнаёміліся яшчэ ў дзяцінстве, бо іх бацькі сябравалі. З маленства захапляліся музыкай, а свае першыя трэкі пачалі ствараць яшчэ ў школьныя гады.
Кар’ера Важным этапам у іх творчасці стаў восьмы клас школы, калі адзін з іх трэкаў прагучаў у сэце галандскага дыджэя перад аўдыторыяй у 4000 чалавек.
У 2021 годзе яны пачалі супрацоўнічаць з Yellow Claw, якія падпісалі іх на свой лэйбл Barong Family.
У 2022 годзе ўдзельнічалі ў музычным кэмпе на Балі, дзе працавалі разам з міжнароднымі артыстамі. У тым жа годзе выступалі на Tomorrowland, адным з найбуйнейшых сусветных фестываляў электроннай музыкі. Пазней падпісалі кантракт з адным з найбуйнейшых сусветных лэйблаў электроннай музыкі .
Выступалі на галоўнай сцэне Viva Braslav у 2018, 2019 і 2023 годзе.
У 2024 годзе іх музыка ўвайшла ў афіцыйны саўндтрэк фільма «Кепская дзяўчынка» з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам.
Стыль Police in Paris актыўна эксперыментуюць з рознымі кірункамі электроннай музыкі, але іх асноўны стыль — хард-тэхна. Музыкі вядомыя сваім нестандартным прома, уключаючы выступ перад статкам кароў і канцэрты на закінутых заводах.
Сувязь з Уладзімірам Мулявіным Адзін з удзельнікаў дуэта з’яўляецца родным унукам Уладзіміра Мулявіна, лідара ансамбля «Песняры». У 2025 годзе гурт выпусціў дэма-версію тэхна-рэмікса на песню «Касіў Ясь канюшыну», пераасэнсаваўшы элементы беларускай народнай музыкі ў сучасным электронным гучанні.
Крыніцы
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя дуэты