Аперацыя «Налібокі» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Івянецкім раёне (за 20 км на захад ад вёскі Налібакі, у Налібоцкай пушчы) 24—27 ліпеня 1942 года.

Аперацыя праводзілася 3 карнымі батальёнамі. Карнікам не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партызанскіх фарміраванняў, і яны выклікалі на дапамогу бамбардзіровачную авіяцыю. 27 ліпеня 15 самалётаў праціўніка «нанеслі бомбавы ўдар па разведаных цэлях». Знішчыць партызан і разбурыць іх базы карнікам не ўдалося. У раёне аперацыі карнікі забілі і паранілі каля 200 мясцовых жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Ліпень 1942 года