«Насферату» () — амерыканскі гатычны фільм жахаў 2024 года рэжысёра Роберта Эгерса, зняты па яго ўласным сцэнарыі. Рымейк аднайменнай нямецкай экспрэсіянісцкай кінастужкі 1922 года, якая ў сваю чаргу з’яўляецца неаўтарызаванай і неафіцыйнай экранізацыяй рамана Брэма Стокера «Дракула» (1897).

Прэм’ера фільма адбылася 2 снежня 2024 года ў Берліне. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і сабраў у сусветным пракаце 173 мільёны долараў пры бюджэце ў 50 мільёнаў долараў, стаўшы самым касавым фільмам Эгерса. На 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм быў намінаваны на прэмію «Найлепшая аператарская работа», «Найлепшы дызайн касцюмаў», «Найлепшы дызайн-пастаноўшчык» і «Найлепшы грым і прычоскі».

Сюжэт Вюрцбург, 1838 год. Нягледзячы на дрэннае прадчуванне жонкі Элен, у якой з дзяцінства уяўленні, дзеля прасоўвання па службе Томас адпраўляецца на ўсход Багеміі, каб закрыць здзелку аб продажы нерухомасці эксцэнтрычнаму старому князю Арлоку. Мужчына становіцца палонным князя, які аказваецца крывасоснай нечысццю, а тым часам хвароба Элен ўсё больш падобна на апантанасць.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Роберта Эгерса Катэгорыя:Фільмы ЗША 2024 года Катэгорыя:Фільмы пра Германію Катэгорыя:Фільмы жахаў 2024 года Катэгорыя:Фільмы пра вампіраў