Луіс Інасіу Лула да Сілва (; нар. ) — бразільскі палітык. Прэзідэнт Бразіліі (2003—2011, з 2023).
Біяграфія З часоў удзелу ў прафсаюзным руху вядомы больш не па прозвішчы, а па мянушцы «Лула», якое з’яўляецца памяншальнай формай ад імя Луіс. Пазней гэты элемент быў афіцыйна ўключаны ў склад прозвішча.
Сузаснавальнік і ганаровы старшыня сацыялістычнай Партыі рабочых. Шэсць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Першыя тры разы (у 1989, 1994 і 1998 гадах) прайграў. Быў абраны ў 2002 годзе і перавыбраны ў 2006 годзе, зноў абраны ў 2022 годзе. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года падтрымаў Дылму Русеф — былую міністра энергетыкі і кіраўніка адміністрацыі.
Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з 1 студзеня 2003 па 1 студзеня 2011 гг.
У 2016 годзе яму прад’явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай. Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobas. Пасля прад’яўлення абвінавачвання Да Сілва паспрабаваў уладкавацца ва ўрад, што гарантавала б яму недатыкальнасць. Суд забараніў браць яго на працу. Прэзідэнт краіны Дылма Русеф, якая хацела наняць да Сілву, неўзабаве таксама была адхіленая ад пасады. У ліпені 2017 года Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволенняБылога прэзідэнта Бразіліі асудзілі на 9,5 гадоў за карупцыю. У лістападзе 2019 года выйшаў на волю. У сакавіку 2021 года Федэральны вярхоўны суд Бразіліі адмяніў усе абвінавачанні на яго адрас.
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі 30 кастрычніка 2022 года перамог дзеючага кіраўніка дзяржавы Ж. Балсанару.
Катэгорыя:Палітыкі Бразіліі Катэгорыя:Прэзідэнты Бразіліі Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Бразіліі