Алмаз-Антэй () — расійскі дзяржаўны канцэрн, які аб’ядноўвае прадпрыемствы, якія распрацоўваюць і выпускаюць узбраенні для супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Поўнае найменне — акцыянернае таварыства «Канцэрн паветрана-касмічнай абароны „Алмаз-Антэй“». Штаб-кватэра — у Маскве.
Прадпрыемствы, сабраныя ў канцэрн, распрацоўваюць, вырабляюць і мадэрнізуюць зенітнае ракетнае і радыёлакацыйнае абсталяванне і яго кампаненты (асноўная сфера дзейнасці канцэрна — супрацьпаветраная абарона). Акрамя таго, задачы канцэрна ўключаюць рэалізацыю, суправаджэнне эксплуатацыі, рамонт і ўтылізацыю для федэральных дзяржаўных патрэб і замежных заказчыкаў сістэм, комплексаў і сродкаў супрацьпаветранай абароны і сродкаў нестратэгічнай супрацьракетнай абароны.
Па даных Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем свету SIPRI аб’ём продажу зброі канцэрнам у 2019 годзе склаў 9420 млн долараў, што выводзіць яго на 15-е месца ў спісе найбуйнейшых ваенна-прамысловых кампаній свету.
Крыніцы
Катэгорыя:Кампаніі РасііКатэгорыя:Абаронна-прамысловы комплекс Расіі