Эвіян-ле-Бэн () — курортны горад Францыі на паўднёвым беразе Жэнеўскага возера, ля падножжа горнага масіву (Савойскія Альпы).

Горад вядомы як бальнеалагічны курорт і месца правядзення міжнародных канферэнцый. Цікавымі для турыстаў у Эвіян-ле-Бэн з’яўляюцца палац Люм’ер (), які належаў сям’і Люм’ер, казіно, гістарычны будынак тэрмы Эвіяна (), гістарычны фунікулёр, які злучае набярэжную курорта з гатэлем «Раяль», размешчаным на гары над горадам.

У 1938 годзе тут у гатэлі «Раяль» адбылася Эвіянская канферэнцыя, мэтай якой было аказаць дапамогу яўрэйскім бежанцам ад рэжыму Гітлера ў Германіі.

У 1962 годзе ў Эвіян-ле-Бэне былі падпісаныя пагадненне, якія завяршылі Алжырскую вайну і якія надалі Алжыру незалежнасць.

У 2003 годзе тут збіраліся лідэры «Вялікай васьмёркі».

У кастрычніку 2008 года адбыўся эканамічны форум па пытаннях выхаду з сусветнага эканамічнага крызісу.

У 2015 годзе паміж горадам Эвіян-ле-Бэн і горадам Ісмаілы ў Азербайджане была падпісана хартыя пра дружбу і супрацоўніцтва, у рамках якой у 2017 годзе горад Эвіян-ле-Бэн быў усталяваны помнік азербайджанскай паэтэсе Хуршыдбану Натаван і разбіты «Азербайджанскі сад». Пасля канца 2023 года ўсе надпісы са згадваннем «Азербайджанскага саду» былі прыбраныя з горада, дзеянне Хартыі дружбы і супрацоўніцтва паміж гарадамі было спынена. На пачатку студзеня 2024 года помнік Натаван ў горадзе быў падвергнуты акту вандалізму, у сувязі з чым ён быў пасля вывезены ў Парыж.

З канца XIX стагоддзя тут вырабляецца мінеральная вада «Evian».

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Офис по туризму Эвиан-ле-Бен

Катэгорыя:Курорты Францыі Катэгорыя:Гарады Францыі