Тані Маршаль (; ) — французская , , сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія Тані Маршаль (поўнае імя Энтані-Лі Караліна Джулія Маршаль) нарадзілася ў Нёі-сюр-Сен, дэпартамент О-дэ-Сен на захад ад Парыжа ў сям’і французскай актрысы Мішлін Прэль і амерыканскага акцёра і рэжысёра Уільяма Маршала. Адзінакроўны брат — акцёр Майкл Маршал.
У кіно пачала здымацца ў 1971 годзе. Першым прыкметным з’яўленнем на экране стала роля Бобіна ў камедыі рэжысёра Жака Дэмі «Крыху цяжарны» (1973). Рэжысёрскі дэбют адбыўся ў 1989 годзе з фільмам «Пентымента», знятым паводле сцэнарыя Сільвіі Гранацье.
Найбольш вядомая па фільмах «Не такая ўжо каталічка», які ўдзельнічаў у конкурсных праграмах Берлінскага і Венецыянскага фестываляў, і Салон прыгажосці «Венера» (1999), які атрымаў прэмію «Сезар» як найлепшы фільм года.
Падпісант петыцыі ў падтрымку рэжысёра Рамана Паланскі.
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі