2-я танкавая армія () — танкавая армія вермахта. Створана 1 чэрвеня 1940 года як група «Гудэрыян» () на базе 19-га армейскага корпуса. 16 лістапада 1940 года перафармавана ў 2-ю танкавую групу. З 29 ліпеня па 21 жніўня 1941 года называлася танкавай групай «Гудэрыян» (). З 5 кастрычніка 1941 г. — 2-я танкавая армія. Падчас «Аперацыі Барбароса» была адной з дзвюх танкавых армій у складзе групы армій «Цэнтр».
Гісторыя У чэрвені 1941 года наступала на беларускім напрамку (Беласток, Слонім). На 26 чэрвеня 1941 года значная частка 14-га механізаванага корпуса дзейнічала ў аператыўным тыле 2-й нямецкай танкавай групы. Пасля ўзяцця Мінска — на Смаленскім напрамку.
10 ліпеня 1941 года войскі групы армій «Цэнтр» сіламі 2-й танкавай групы з раёна Шклова і 3-й танкавай групы з раёна Віцебска нанеслі два магутныя ўдары ў напрамку Ельні і Духаўшчыны для таго, каб акружыць вялікую групоўку савецкіх войскаў у раёне Смаленска. Пачалася грандыёзная Смаленская бітва.
Адбываюцца баі ў раёне Рослаўля і Ельні. Затым 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр», наступаючы ў напрамку на Канатоп, 1 верасня прарвалася да Дзясны і захапіла на яе левым беразе плацдарм ля Шосткі. 40-я савецкая армія адышла ў паўднёва-ўсходнім кірунку. 21-я савецкая армія, якую абышлі з усходу войскі 2-й танкавай групы, а з захаду — 2-й нямецкай арміі, што падышла да Чарнігава, апынулася пад пагрозай акружэння і пачала паспешліва адступаць на поўдзень да Дзясны.
Затым удзельнічала ў баях у раёне Вязьмы і Бранска.
1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск.
З 6 кастрычніка 1941 года, паводле мемуараў Гудэрыяна «Успаміны салдата», 2-я танкавая група стала называцца 2-й танкавай арміяй.
23 кастрычніка 1941 года нямецкая 3-я танкавая дывізія 2-й танкавай арміі прарвала абарону савецкіх войскаў на паўночны захад ад Мцэнска, а 18-я танкавая дывізія заняла Фацеж.
У лістападзе 1941 года на фронт прыбыла спецыяльная камісія з мэтай вывучэння новых тыпаў савецкіх танкаў. У склад камісіі, якая прыбыла ў 2-ю танкавую армію, уваходзілі вядомыя канструктары: прафесар Поршэ (фірма «Нібелунген»), інжынер Освальд (фірма MAN) і доктар Адэрс (фірма «Хеншэль»). У размяшчэнні 35-га танкавага палка 4-й танкавай дывізіі камісія правяла падрабязныя тэхнічныя даследаванні цяжкіх танкаў КВ-1, КВ-2 і сярэдняга Т-34, верагодна са складу 11-й танкавай брыгады, страчаных 6.10.1941 на шашы ад Арла да Мцэнска. Вынікі, атрыманыя камісіяй, паспрыялі паскарэнню працы нямецкіх канструктараў.
У жніўні 1942 года вяла баі ў раёне Казельска і Сухінічаў. З верасня 1943 года на Балканах.
Камандуючыя да 25 снежня 1941 года — генерал-палкоўнік Гайнц Гудэрыян з 25 снежня 1941 па 11 красавіка 1943 года — генерал-палкоўнік Рудольф Шміт з 15 ліпеня па 15 жніўня 1943 года — генерал-палкоўнік Вальтэр Модэль з 15 жніўня 1943 па 24 чэрвеня 1944 года — генерал-палкоўнік Лотар Рэндуліч з 24 чэрвеня па 18 ліпеня 1944 года — генерал пяхоты Франц Бёмэ з 18 ліпеня 1944 да капітуляцыі ў маі 1945 — генерал артылерыі Максімільян дэ Ангеліс
Баявы склад У чэрвені 1941 — 24-ы, 46-ы і 47-ы матарызаваныя корпусы. У кастрычніку 1941 — 24-ы, 47-ы і 48-ы матарызаваныя корпусы, 34-ы і 35-ы армейскія корпусы У студзені 1942 — 24-ы і 47-ы матарызаваныя корпусы, 53-і армейскі корпус У жніўні 1942 — 41-ы і 47-ы танкавыя корпусы, 53-і і 35-ы армейскія корпусы У лістападзе 1942 — 47-ы танкавы корпус, 35-ы і 53-і армейскія корпусы У ліпені 1943 — 33-і, 53-і і 55-ы армейскія корпусы У верасні 1943 (на Балканах) — 3-ці танкавы корпус СС, 15-ы і 21-ы горныя армейскія корпусы, 69-ы рэзервовы корпус У снежні 1943 — 5-ы горны армейскі корпус СС, 15-ы і 21-ы горныя корпусы, 69-ы рэзервовы корпус 7 мая 1945 — 68-ы армейскі корпус, 22-і горны армейскі корпус, 1-ы кавалерыйскі корпус.
Склад
22 чэрвеня 1941 года
Штаб 24-ы матарызаваны корпус (вермахт) — генерал танкавых войскаў Леа Гайр фон Швепенбург 3-я танкавая дывізія 4-я танкавая дывізія 10-я матарызаваная дывізія 1-я кавалерыйская дывізія 46-ы матарызаваны корпус (у рэзерве) — генерал танкавых войскаў Генрых фон Фіцінгхоф 10-я танкавая дывізія дывізія СС «Рэйх» (матарызаваная) матарызаваны полк «Вялікая Германія» 47-ы матарызаваны корпус — генерал артылерыі Ёахім Лемельзэн 17-я танкавая дывізія 18-я танкавая дывізія 29-я матарызаваная дывізія Авіягрупа бамбавікоў блізкага дзеяння Зенітны артылерыйскі полк «Герман Герынг»
27 ліпеня 1941 года
Штаб 7-ы армейскі корпус 7-я пяхотная дывізія 23-я пяхотная дывізія 78-я пяхотная дывізія 197-я пяхотная дывізія 9-ы армейскі корпус 137-я пяхотная дывізія 263-я пяхотная дывізія 292-я пяхотная дывізія 20-ы армейскі корпус 15-я пяхотная дывізія 268-я пяхотная дывізія 24-ы матарызаваны корпус 3-я танкавая дывізія 4-я танкавая дывізія 10-я матарызаваная дывізія 1-я кавалерыйская дывізія 46-ы матарызаваны корпус 10-я танкавая дывізія дывізія СС «Рэйх» матарызаваны полк «Вялікая Германія» 47-ы матарызаваны корпус 17-я танкавая дывізія 18-я танкавая дывізія 29-я матарызаваная дывізія
30 верасня 1941 года
Штаб 24-ы матарызаваны корпус 3-я танкавая дывізія 4-я танкавая дывізія 10-я матарызаваная дывізія 48-ы матарызаваны корпус 9-я танкавая дывізія 16-я матарызаваная дывізія 25-я матарызаваная дывізія 47-ы матарызаваны корпус 17-я танкавая дывізія 18-я танкавая дывізія 29-я матарызаваная дывізія 34-ы армейскі корпус 45-я пяхотная дывізія 135-я пяхотная дывізія 35-ы армейскі корпус 1-я кавалерыйская дывізія 95-я пяхотная дывізія 296-я пяхотная дывізія
Крыніцы
Panzergruppe 2 // Axis History
Зноскі
Катэгорыя:Воінскія фарміраванні Катэгорыя:Танкавыя войскі Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Вермахт