Аляксандр Уладзіміравіч Макоўскі (; , Масква — 26 кастрычніка 1924, Ленінград) — рускі жывапісец, графік, член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Сын знакамітага жывапісца Уладзіміра Ягоравіча Макоўскага, пляменнік мастакоў Канстанціна і Мікалая Ягоравіча Макоўскіх.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран Маскоўскай губерні, дзе атрымаў першапачатковую мастацкую адукацыю. Аляксандр пайшоў па слядах бацькі і стаў жывапісцам, малодшы брат Аляксандра — Канстанцін Уладзіміравіч пасля стаў архітэктарам.
Аляксандр Макоўскі ў 1884 годзе паступае ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вучыўся ў майстэрні І. М. Пранішнікава, В. Д. Паленава і свайго бацькі, У. Я. Макоўскага.
Падчас вучобы ў вучылішчы за поспехі ў маляванні ўзнагароджаны двума малымі сярэбранымі медалямі, у 1889 годзе, пры выпуску з вучылішча, за карціну «Знатакі мастацтва» ўзнагароджаны вялікім сярэбраным медалём.
Да 1893 года жыве і працуе ў Парыжы, дзе наведвае прыватную мастацкую школу французскага жывапісца Фернана Кармона. У 1893 годзе Макоўскаму прысвоена званне класнага мастака.
У 1894 годзе пераязджае ў Санкт-Пецярбург і паступае ў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, майстэрня І. Я. Рэпіна. У 1895 годзе выпускаецца з Акадэміі.
З 1897 года захавальнік навучальных дапаможнікаў у бібліятэцы Педагагічных курсаў пры Акадэміі мастацтваў, у 1898 годзе прызначаны кіраўніком і выкладчыкам Педагагічных курсаў.
Адкрыў у Санкт-Пецярбургу прыватную мастацкую студыю, дзе ў Макоўскага вучыліся жывапісу І. В. Папоў, В. Г. Ціхаў, Б. І. Цвяткоў.
Жыў у даходным доме А. К. Гамерштэта па 7-й лініі Васілеўскага вострава, 54.
З 1893 года член Маскоўскага таварыства мастакоў, з 1899 экспанент, а з 1902 года член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак.
У 1911 годзе за некалькі партрэтаў Макоўскаму прысвоена званне акадэміка, з 1913 года — прафесар і кіраўнік Вышэйшага мастацкага вучылішча. Аўтар некалькіх прац і навучальных дапаможнікаў па тэхніцы малюнка і жывапісу.
Пахаваны на (уч. 164, Прамая дарожка).
Сям’я Прыкладна з 1912 года ў шлюбе з мастачкай Антанінай з беларускага роду Жукоў (1885—1955), дачкой палкоўніка Антонія Рамана Жука і Алены Генбачавай.
Публікацыі і навучальныя дапаможнікі Маковский А. В. Карманный альбом для учителей начального образования по тетрадям или со стенных таблиц в начальных и средних учебных заведениях. — М., 1901; Маковский А. В. Начальный курс рисования для начальных школ, средних учебных заведений и домашнего обучения. — М., 1901; Маковский А. В. Альбом видов 1-й российской Сергиевской школы трезвости, основанной в 1904 году. — СПб., 1909; Нива. 1911. № 2; Маковский А. В. Доклад преподавателя-руководителя педагогических курсов при Императорской Академии художеств академика А. В. Маковского. — СПб., 1913;
Маковский А. В. Опыт живописи масляными красками. — СПб., 1918; Маковский А. В. Искусство для всех. Рисование и живопись. — СПб., 1923.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Профіль А. У. Макоўскага на афіцыйным сайце Расійскай акадэміі мастацтваў
Аляксандр Уладзіміравіч Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-рэалісты Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Расійскай імперыі Катэгорыя:Перасоўнікі Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў