«Злы горад» — расійскі гістарычны фільм рэжысёра Канстанціна Буслава, які распавядае аб абароне Казельска падчас мангольскага нашэсця на Кіеўскую Русь. Галоўныя ролі ў ім адыгралі Аляксей Гуськоў, Аляксандр Мяцёлкін, Аляксей Шаўчэнкаў, Уладзімір Любімцаў, Арцём Валабуеў, Паліна Чарнышова. Карціна выйшла ў пракат 30 студзеня 2025 года.

Сюжет Дзеянне фільма адбываецца на пачатку 1238 года. Да горада Казельска, сталіцы ўдзельнага Казельскага княства Кіеўскай Русі, дзе кіруе малалетні князь Васіль, набліжаецца мангольскае войска. Для абароны горада аб’ядноўваюцца ўсе мясцовыя жыхары, у тым ліку лясныя разбойнікі, якія спалілі каменямёты і вызвалілі «хашар» (бяззбройных мясцовых жыхароў, якіх татара-манголы выкарыстоўвалі як прыкрыццё для сваіх войскаў ад стрэл ворагаў). На працягу сямі тыдняў казельцы адбіваюць напады ворага. Калі прыйшлі тумены ханаў Кадана і Буры з каменямётнымі машынамі, манголы змаглі ўзяць горад і спаліць яго датла.

У фінальнай сцэне з’яўляюцца ацалелыя галоўныя героі, разбойнік Улыба і яго каханая Даша, якая чакае дзіця. Шайка Улыбы напала на купца Трасілу, якога суправаджала татара-мангольская ахова. На заднім плане бачны адбудаваны нанава Казельск.

Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Расіі