Чорны трактПослевоенный Островец: каким он был? // Астравецкая праўда, 27.08.2018, ён жа Чорны шлях і Чорны гасцінецНовыя падарожжы дылетанта (Астравец) з Юрыем Жыгамонтам — дарога на тэрыторыі сучасных Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў (Гродзенская вобласць, Беларусь) і Віленскага раённага самакіраванне (Віленскі павет, Літва).
Маршрут Пачынаецца на Смаргоншчыне, ідзе ад Сол праз Медрыкі, працягваючыся на Ашмяншчыне праз Навікі і Навасёлкі. Далей заходзіць на Астравеччыну каля Дзягенева праз Слабодку, пралягаючы міма Груздоўшчыны і Германішак, праз Лазоўку, Ліпкі, міма Гудагая і Лошы да літоўскай мяжыЧёрный тракт. Далей дарога ідзе праз ШумскасФранцузский «променад» 1812 года на Островетчине // Астравецкая праўда, 25.05.2017 і Кяну на ВільнюRimgaudas Ryliškis. Markučių vietovė ir apylinkės: Markučiai .
Гісторыя Дарога пад такой назвай упершыню згадваецца ў 1501—1507 гадах. Тут дзейнічала банда, якая рабавала купцоў. Паводле легенды, у край быў накіраваны суддзя Ваньковіч. Паралельна з працай, ён завёў раман з Ядвігай Русіноўскай. Як высветлілася, менавіта яна была верхаводам разбойнікаў. Ядвігу разам з яе палюбоўнікамі і саўдзельнікамі пакаралі смерцю ў Вільні.
У XVI—XVII стагоддзях маршрут набывае вялікае значэнне як дарога, якая злучае сталіцу Вялікага Княства Літоўскага з яго ўсходнімі земляміSenamiesčio zona Subačiaus–Paplaujos priemiestis . Пасля 1667 года значэнне гасцінца зменшылася, паколькі здабыў папулярнасць паўднёвы маршрут, які пралягаў праз Ашмяны (цяпер беларуская магістраль М7)Vilniaus gubernijos kelių ir pašto stočių tinklo žemėlapis .
У ходзе вайны 1812 года па маршруце спачатку наступалі, а потым адступалі некаторыя сілы Вялікай армііCzesław Jankowski. Trakt Napoleonski . Так як на асноўнай дарозе Ашмяны — Вільня дзейнічалі казакі, то французам давялося рухацца вакольнымі шляхамі, у тым ліку «Чорным трактам». Згодна з артыкулам газеты «Голас Радзімы» за 2005 год, па шляху яны маглі закапаць скарбы, нарабаваныя ў Маскве, ці, прынамсі, частку іх. Пра гэта могуць сведчаць старыя курганы каля вёскі Слабодка, званыя жыхарамі «французскімі». Сярод мясцовага насельніцтва хадзіла легенда, быццам французы нешта скідалі ў сажалку каля дзеючага тады млына недалёка ад гасцінцаАдам Мальдис. Последний шанс // СБ. Беларусь Сегодня, 15.11.2007.
Акрамя таго, на думку прафесара Адама Мальдзіса, спасылаючыся на ўскосныя звесткі ў даследаваннях Вячаслава Шведа і Сяргей Данскіх, праз «Чорны тракт» у Вільню мог бегчы сам Напалеон.
З моманту пуску ў XIX стагоддзі Лібава-Роменскай чыгункі, якая праходзіць праз Солы, Слабодку і Гудагай у напрамку Вільні, значнасць «Чорнага гасцінца» павялічалася.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны па «Чорным тракце» накіраваліся ўцекачы з Вільні на ўсходМальдзіс, А. Астравеччына – край дарагі: Нарыс/А. Мальдзіс. – мн.: Мастацкая літаратура, 1977. – 208 с..
У культуры Маршрут згадваецца ў аповесці «Зграя крумкачаў над гасцінцам» (таксама «Чорны шлях») Канстанціна Тарасава. Па матывах твора Аляксей Дудараў напісаў п’есу «Ядвіга».
Крыніцы
Катэгорыя:Гістарычныя дарогі Беларусі Катэгорыя:Дарогі Літвы Катэгорыя:Віленскі раён Катэгорыя:Геаграфія Астравецкага раёна Катэгорыя:Геаграфія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Геаграфія Ашмянскага раёна