Хелен Элізабэт Мак-Кроры (, у замужжы Льюіс, ; ) — брытанская актрыса тэатра і кіно, вядомая найперш дзякуючы вядучым ролям у тэлевізійных фільмах і пастаноўках англійскіх тэатраў. Лаўрэат прэміі BAFTA Cymru (1997), двойчы намінант на Прэмію Лоўрэнса Аліўе. Мак-Кроры набыла папулярнасць як актрыса класічных пастановак, асабліва Чэхава і Шэкспіра.

У кінафільмах актрыса ў асноўным з’яўлялася ў другарадных ролях. Найбольш вядомая ў кінематографе роляй жонкі прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра Шэры ў біяграфічным фільме «Каралева», экранным увасабленнем Нарцысы Малфой у заключных трох частках серыі фільмаў пра Гары Потэра, Полі Грэй з серыяла «Вострыя казыркі», а таксама выкананнем ролі мамы Жанны ў карціне «Захавальнік часу».

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы Вялікабрытаніі