Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі, ДДБ () — спецыяльная служба Літвы. Займаецца разведкай, контрразведкай і абаронай сакрэтнай інфармацыі.
Дзейнасць Разведвальнай мэтай ДДБ з’яўляецца выяўленне пагроз з-за мяжы, якія ўяўляюць небяспеку для суверэнітэту, тэрытарыяльнай бяспекі, канстытуцыйнага ладу, інтарэсаў Літвы, абароны і эканамічнай моцы.
Мэты контрразведкі: Прагназаваць, выяўляць і ліквідаваць пагрозы, якія ўзнікаюць у Літве і могуць паўплываць на палітыку ці эканоміку, парушыць суверэнітэт Літвы, тэрытарыяльную бяспеку, канстытуцыйны парадак, інтарэсы Літвы, абарону і эканамічную моц Літвы; Выяўляць дзейнасць замежнай разведкі або падобных устаноў і іх агентаў; Арганізаваць і ажыццяўляць ахову дзяржаўных і службовых сакрэтаў і кантраляваць ахову сакрэтаў у Літве і яе замежных установах.
Гісторыя 27 кастрычніка 1918 года ў складзе літоўскай арміі створаны Аддзел разведкі. У 1923 годзе, калі сітуацыя ва Усходняй Еўропе стабілізавалася і Літоўская дзяржава была прызнана міжнароднай супольнасцю, орган быў рэарганізаваны: ваенная разведка і контрразведка былі пакінуты арміі, а палітычны нагляд перададзены Міністэрству ўнутраных спраў (у жніўні—снежні 1923 курыраваўся крымінальным аддзелам «Б», у 1924–1926 — аддзелам палітычнай паліцыі, у 1927 — аддзелам «А» Упраўлення крымінальнай паліцыі, у 1927 — І аддзелам).
1 чэрвеня 1933 годзе Калегія крымінальнай паліцыі была рэарганізавана ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі. Гэтая дата лічыцца днём заснавання ДДБ. Установа прызначалася для барацьбы з антыдзяржаўнымі (камуністычнымі, нацысцкімі і інш.) групоўкамі, прадухілення дзяржаўных пераваротаў і путчаў.
26 сакавіка 1990 год Урадам адноўленай Літоўскай Рэспублікі пры Кабінеце міністраў створана Служба дзяржаўнай бяспекі.
20 студзеня 1994 год Сейм прыняў Закон аб Службе дзяржаўнай бяспекі, вызначаючы накірункі дзейнасці службыhttps://e-seimas.lrs.lt/portal/legalAct/lt/TAD/TAIS.5714?jfwid=jpvqwobh1. У канцы года Урад зацвердзіў статут органаhttps://www.vle.lt/straipsnis/lietuvos-respublikos-valstybes-saugumo-departamentas/.
Крыніцы
Літаратура Arvydas Anušauskas „Lietuvos slaptosios tarnybos, 1918–1940“, Vilnius, Mintis, 1993, ISBN 5-417-00652-1
Катэгорыя:Спецслужбы Катэгорыя:Дзяржаўны лад Літвы