Папірус (грэч. πάπυρος), або Бібліёс — пісчы матэрыял, у старажытнасці выкарыстоўваўся ў Егіпце і іншых краінах. Для вырабу папірусу выкарыстоўвалася аднайменная водна-балотная расліна (Cyperus papyrus), якая належыць да сямейства асаковых. У старажытнасці дзікарослы папірус быў распаўсюджаны ў дэльце Ніла, цяпер жа ён амаль звёўся.
Гісторыя выкарыстання thumb|Папірус Эберса. Каля 1550 г. да н.э. Самыя даўнія вядомыя запісы на папірусе былі знойдзены ў 2012 і 2013 гадах пры археалагічных раскопках у , старажытнаегіпецкай гавані на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Гэтыя дакументы адносяцца прыблізна да 2560–2550 гадоў да н.э. (канец праўлення Хуфу). Папірусныя скруткі апісваюць апошнія гады будаўніцтва Вялікай піраміды ў Гізе.
У антычную эпоху папірус быў асноўным пісчым матэрыялам ва ўсім грэка-рымскім свеце. Вытворчасць папірусу ў Егіпце была вельмі вялікай, і фабрыкі папірусу існавалі тут нават да часоў халіфаў. Але захаваліся папірусы толькі ў Егіпце дзякуючы ўнікальнаму клімату. Знаходкі грэчакіх папірусаў ў Егіпце (асабліва ў Аксірынхе) ўнеслі неацэнны ўклад у класічную філалогію (іх вывучэннем займаецца спецыяльная дысцыпліна — папіралогія).
Так, напрыклад, адзін з папірусаў захаваў для нас «Афінскую палітыю» Арыстоцеля, ад якой у адваротным выпадку была б вядома толькі назва. На папірусах да нас дайшлі творы Менандра, Філадэма Гадарскага, лацінская паэма «Алкесціда Барселонская».
Зноскі
Літаратура
Wolfgang Kosack: Schenute von Atripe De judicio finale. Papyruskodex 63000.IV im Museo Egizio di Torino. Einleitung, Textbearbeitung und Übersetzung herausgegeben von Wolfgang Kosack. Berlin 2013, Verlag Brunner Christoph, ISBN 978-3-9524018-5-9
Спасылкі «Дневники» строителей египетских пирамид представили в Каире // «Моя планета» (пра найстаражытнейшыя вядомыя навуцы пісьмовыя помнікі на папірусе)
Катэгорыя:Носьбіты інфармацыі Катэгорыя:Егіпецкае пісьмо