Сяргей Мікалаевіч Маліноўскі () — беларускі дыпламат.
Біяграфія У 1990 годзе скончыў Ваенны інстытут Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (Масква), у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1990 па 1995 гады праходзіў ваенную службу.
З 1995 па 1999 гады працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні інфармацыі і ўпраўленні Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2000 па 2002 гады — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
З 2002 па 2004 гады — начальнік аддзела Заходняй Еўропы ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2004 па 2008 гады — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
З 2008 па 2012 гады — намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2017 гады — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.
З 2017 па 2018 гады — намеснік начальніка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення, начальнік аддзела знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2018 па 2023 гады — начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
20 лістапада 2023 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Македоніі па сумяшчальніцтвеРассмотрение кадровых вопросов.
20 лістапада 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чарнагорыі па сумяшчальніцтвеЛукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па беларускіх дыпламатах у Эфіопіі, Чарнагорыі, Кітаі і Казахстане .
Крыніцы
Спасылкі Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Республике Сербия и по совместительству в Республике Северная Македония
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Сербіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Паўночнай Македоніі