Чжан Чжы (, ? — 192), дарослае імя Баін () — кітайскі каліграф часоў Імперыі Хань. Нарадзіліся ў Цзюцюані, Ганьсу і быў старэйшым сынам ханьскага палкаводца Чжан Хуаня. Чжан Чжы быў заснавальнікам сучаснага курсіўнага пісьма і быў традыцыйна ўшанаваны як мудрэц курсіўнага пісьма (草聖). Акрамя таго, у кітайскай каліграфіі ён вядомы як адзін з чацвярых талентаў (四賢).
Нягледзячы на вялікую славу, якой Чжан Чжы карыстаўся ў старажытнасці, прац, якія пэўна належаць яму, не захавалася. Яму прыпісваецца выраз: "занадта заняты, каб пісаць курсівам "(匆匆不暇草書)Існуе падобная кітайская прыказка: «Занадта заняты, каб пісаць курсівам, занадта бедны, каб гатаваць вегетарыянскую ежу» (信速不及草書,家貧難辦素食). Параўнайце з вядомай цытатай Паскаля з Лістоў да правінцыяла: «Гэты ліст атрымаўся такім доўгім таму, што ў мяне не было часу напісаць яго карацейшым»., якая паказвае, што выкананне курсіўнага пісьма, першапачаткова вынайдзенага з мэтай эканоміі часу, патрабуе спакойнага стану розуму.
Крыніцы
Літаратура
Zhong, Mingshan, "«Zhang Zhi». Encyclopedia of China (Arts Edition), 1st ed.
Катэгорыя:Каліграфы Кітая