Таццяна Васілеўна Канеўская (нар. 12 ліпеня 1966 года) — беларуская грамадская актывістка і палітычная зняволеная.

Біяграфія і грамадская дзейнасць Таццяна Канеўская жыве ў Гомелі, Беларусь. Пасля таго, як яе старэйшы сын быў асуджаны па «наркатычным» артыкуле, яна стала актывісткай ініцыятывы «Рух маці 328». Некалькі гадоў яна змагалася за змены ў антынаркатычнае заканадаўства, імкнучыся дыферэнцыраваць неапраўданую жорсткасць пакарання, калі гэта тычылася асуджаных за меншы цяжар учыненага. Таццяна была ініцыятарам галадоўкі маці асуджаных, прыцягваючы ўвагу да праблем жорсткасці заканадаўства. Яе называюць адной з тых жанчын, якія сталі сімваламі матчынай барацьбы за справядлівасць для сваіх дзяцей. https://spring96.org/be/news/99455

Палітычная дзейнасць і арышт У 2019 годзе Канеўская брала ўдзел у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдаткі ў дэпутаты. Яна прадстаўляла інтарэсы незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай дэмакратычнай партыі. Аднак ніводзін прадстаўнік апазіцыі ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не прайшоў. https://gomelspring.org/ru/news/7566

У 2020 годзе Таццяна стала даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Таксама яна акрэдытавалася ў якасці незалежнай назіральніцы на выбарчым участку № 8 у Савецкім раёне Гомеля, але назіранне ў асноўны дзень галасавання яна так і не змагла пачаць. Увечары 6 жніўня 2020 года ў яе доме адбыўся ператрус, а раніцай пасля паўторнага ператрусу яе затрымалі. Ёй былі прад’яўлены абвінавачанні па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Удзел у масавых беспарадках) і артыкуле 292 (Захоп будынкаў і збудаванняў). https://spring96.org/be/news/103228

Суд і прысуд 4 мая 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкава прыгаварыў Таццяну Канеўскую да 6 гадоў пазбаўлення волі. Разам з ёй былі асуджаныя Юры Уласаў, Зміцер Івашкоў і Аляксандр Шабалін, якія таксама з’яўляліся даверанымі асобамі Святланы Ціханоўскай. https://prisoners.spring96.org/be/person/tacciana-kanieuskaja

Заключэнне, умовы ўтрымання і здароўе З лістапада 2021 года Таццяну неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Дакладная колькасць пакаранняў праваабаронцам невядомая. Пазней яе перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на тры месяцы. У студзені 2022 года стала вядома пра яе перавод з гомельскай калоніі № 4 у магілёўскую турму № 4 са зменай рэжыму на турэмны. Па інфармацыі праваабаронцаў, Таццяна пазбаўленая спатканняў, ёй дазволена толькі адна бандэроль у год, а лісты ад яе прыходзяць рэдка. У яе ёсць праблемы з пазваночнікам, што выклікае сур’ёзныя асцярогі за яе здароўе. https://prisoners.spring96.org/be/person/tacciana-kanieuskaja

Па словах былых палітвязняў, «Таццяна Васільеўна прынцыповая — яна ніколі не згаджалася ні на якое супрацоўніцтва з адміністрацыяй, яна — неверагодны чалавек, яна натхняе і падбадзёрвае нас, палітвязняў жанчын». https://doctorsby.com/2022/12/17/12130/ «Таццяна — сапраўдны лідар, мужны, нязломлены і светлы чалавек».https://www.youtube.com/watch?v=SIGIXuu0XDs

Сям’я У Таццяны і яе мужа Мікалая чацвёра сыноў.

Адзін з яе сыноў, Зміцер, быў затрыманы 27 студзеня 2021 года за каментар у Telegram-канале і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. У кастрычніку 2023 года ён быў вызвалены пасля поўнага адбыцця тэрміна. https://prisoners.spring96.org/ru/person/dzmitryi-kaneuski Пасля адбыцця пакарання, мог ізноў патрапіць пад крымінальны артыкул, таму ён вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і з’ехаў з Беларусі.https://spring96.org/be/news/116564

У лістападзе 2021 года яе сын Аляксей адбываў 30 сутак арышту за з’яўленне ў судзе ў масцы з надпісам «Сумленныя людзі». Суд палічыў гэта «несанкцыянаваным пікетам». У лістападзе 2023 года таксама арыштавалі старэйшага сына Аляксандра на 15 сутак. https://www.youtube.com/watch?v=EPX4hrwHz-Y

Прызнанне палітвязня Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Канеўскую палітычнай зняволенай. https://spring96.org/be/news/99281 Шэфства над палітвязынкай узяла дэпутатка Бундэстага . https://spring96.org/be/news/99531

Крыніцы

Спасылкі Профіль Таццяны Канеўскай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Беларускія жанчыны-палітвязні: Таццяна Канеўская Артыкул Deutsche Welle аб справе Таццяны Канеўскай

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»