Домінік Собаслаі (; нар. ) — венгерскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Венгрыі.
Кар’ера Клубная Ігрок хутка быў запрыкмечаны скаўтамі, дзякуючы чаму трапіў у аўстрыйскі клуб «Ліферынг» у сезоне 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў у прафесійным футболе 21 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Капфенберга». Першым голам адзначыўся 4 жніўня, уключыўшы мяч у браму «Бляў-Вайса». Такі пачатак вымусіў зальцбургскі «Рэд Бул» падцягнуць футбаліста да свайго складу яшчэ цягам сезона. 27 мая 2018 года Собаслаі дэбютаваў у аўстрыйскай Бундэслізе ў матчы супраць сталічнай «Аўстрыі».
Наступны сезон ігрок абараняў колеры як «Ліферынга», гэтак і «Рэд Була», але з цягам часу замацаваўся менавіта ў зальцбургскім клубе. 17 верасня 2019 года паўабаронца ўключыў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, пакрыўдзіўшы бельгійскі «Генк». 10 чэрвеня 2020 года венг зрабіў хет-трык у браму грацкага «Штурма»«Légiósok: Szoboszlai triplázott, a Salzburg öt gólig jutott a Sturm ellen». Nemzeti Sport.. Паводле вынікаў сезона 2019—2020 гадоў ігрок, маючы на рахунку 9 галоў і 14 галавых перадач у матчах чэмпіянату, быў прызнаны найлепшым футбалістам сезону«Légiósok: Szoboszlait választották meg az idény legjobbjának». Nemzeti Sport.. 17 снежня 2020 года быў аб’яўлена аб пераходзе іграка ў нямецкі «РБ Лейпцыг». З футбалістам быў узгоднены кантракт да чэрвеня 2025 года. Гэты трансфер каштаваў немцам 20 мільёнаў еўра, што зрабіла Собаслаі найдаражэйшым праданым венграм у гісторыі. Ігрок адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, двойчы здабыўшы з ёй Кубак Германіі.
2 ліпеня 2023 года ігрок падпісаў дагавор з «Ліверпулам», узгодніўшы пяцігадовы кантракт. За пераход англічане мусілі выплаціць «РБ Лейпцыг» 60 мільёнаў фунтаў«Liverpool complete signing of Dominik Szoboszlai». Liverpool FC.«Dominik Szoboszlai: Liverpool sign RB Leipzig midfielder for £60m». BBC Sport.. Собаслаі стаў толькі трэцім венграм за ўсю гісторыю клуб«FACTFILE: All you need to know about Dominik Szoboszlai». Liverpool FC.. 13 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клуба ў стартавай гульні сезона 2023—2024 гадоў, калі яго каманда згуляла ўнічыю з «Чэлсі» з лікам 1:1«Confirmed Liverpool line-up v Chelsea». Liverpool FC.. 19 жніўня венг згуляў першую гульню на Энфілдзе ў матчы супраць «Борнмута». 3 верасня ігрок забіў свой першы гол у кашулі англійскага клуба ў пераможнай гульні Прэм’ер-лігі супраць «Астан Вілы» (3:0). Хутка стаў ключавым футбалістам каманды, ствараючы найбольшую колькасць галавых момантаў каманды. На пачатку 2024 года атрымаў пашкоджанне, з-за чаго прапусціў частку сезона.
Міжнародная
Собаслаі выклікаўся да складу зборных краіны розных узростаў. Пры гэтым ігрок быў капітанам, як юнацкай, гэтак і юніёрскай зборных Венгрыі.
У чэрвені 2017 года атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Венгрыі на таварыскі матч супраць зборнай Расіі і адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года супраць зборнай Андоры«Válogatott: Szoboszlait valóban behívta Storck — megvan a légióskeret!». Nemzeti Sport., аднак на полі не з'яўляўся. паклаў пачатак выступы ў нацыянальнай камандзе 21 сакавіка 2019 года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 года супраць зборнай Славакіі, выйшаўшы на замену на 54-й хвіліне замест Ласла Кляйнгайслера«Slovakia v Hungary game report». UEFA.. Свой першы гол забіў тым жа славакам з штрафнога ўдара.
Дасягненні «Рэд Бул»: Чэмпіён Аўстрыі: 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2019, 2020, 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Венгрыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Венгрыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ліферынг Катэгорыя:Ігракі ФК Рэд Бул Зальцбург Катэгорыя:Ігракі ФК РБ Лейпцыг Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул