Анатоль Іванавіч Алай (, ) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст і кінааператар. Народны артыст Беларусі (2017), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008).
Біяграфія Нарадзіўся Анатоль у 1940 годзе ў горадзе Мінск. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. На «Беларусьфільме» ён з’явіўся ў 1961 годзе. Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР. Напісаў кнігу «Сустрэчы на ўсё жыццё: запіскі кінааператара».
Бацька Амаль усё сваё жыццё Анатоль жыў без свайго бацькі — Івана Аляксеевіча Алая. Калі Анатолю было ўсяго 8 месяцаў яго бацька пайшоў на фронт. 2 ліпеня 1941 года Бацька Анатоля трапіў у палон пад Стоўбцамі — і больш пра яго нічога не было вядома. Усё сваё жыццё Анатоль прысвяціў пошуку свайго бацькі. У якім горадзе б ён не быў увесь час заходзіў у рэдакцыі, прасіў раздрукаваць адзіную рэч якая ў яго засталося ад бацькі — фатаграфію. На вуліцах пастаянна пытаўся ў людзей: «Ці не ведаеце вы такога чалавека?» І ўсё ж такі цуд адбыўся, у дрэздэнскім аб’яднанні «Саксонскія мемарыялы» знайшліся звесткі пра бацьку. Па гэтай гісторыі Анатоль зняў фільм пад назвай «Чорны крумкач». Гэты фільм паглядзела больш за 300 тысяч чалавек.
Аператарскія працы 1974 — «Фільм даўжынёю ў паўстагоддзя» 1980 — «Хроніка знаходжання на зямлі» 1981 — «Дзевяноста шостая восень»
Рэжысёрскія працы 1988 — «Не плачце пра мяне…» 1990 — «Марынеска» 1992 — «Чорная дарога» 2003 — «Гастэла» 2006 — «Чарнобыльскі крыж» 2017 — «Чорны крумкач»
Узнагароды і званні літаратурных прэмій імя Алеся Адамовіча; Лаўрэат прэміі імя ; Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь; Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2006); Лаўрэат за 2019-2020 гады; Уладальнік вышэйшай узнагароды нацыянальнага кіно-залатога медаля Юрыя Тарыча; Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі; Народны артыст Беларусі (2017); Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2008).
Гл. таксама Спіс народных артыстаў Беларусі
Заўвагі
Катэгорыя:Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры СССР