Франсіска Медзіна Луна (), больш вядомы як Піці (; нар. , Рэус, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік.

Кар’ера Піці ў 2004 годзе, гуляючы ў асноўным у аматарскіх лігах, падпісаў кантракт з «Сарагосай». Клуб з Сарагосы заўважыў іграка, калі той забіў 23 галы за свой клуб «Рэус Дэпортыю» ў Тэрсеры. Падчас свайго знаходжання ў новым клубе Піці, у асноўным, праводзіў матчы за другую каманду клуба, з'явіўшыся толькі ў трох гульнях Ла Лігі на агульную колькасць у 37 хвілін. Сезон 2005—2006 гадоў ігрок правёў у арэндзе ў клубе «Мурсія», які выступаў у Сегундзе.

Улетку 2006 года, Піці далучыўся да клуба «Эркулес», які гуляў у Сегундзе. У студзені наступнага года Франсіска перайшоў на правах арэнды ў склад мадрыдскага клуба «Рая Вальекана», які прадстаўляў лігу больш ніжэйшую. У мадрыдскім клубе кар’ера іграка рэзка пайшла на ўздым. У сезоне 2007—2008 гадоў ігрок забіў 7 мячоў у 21 сустрэчы, дапамогшы клуба вярнуцца ў Сегунду. У наступных сезонах другога дывізіёна Піці стаў значным нападнікам клуба.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце ФК «Рая Вальекана» Профіль на BDFutbol Профіль на Futbolme Профіль на сайце transfermarkt.co.uk

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Мурсія Катэгорыя:Ігракі ФК Эркулес Алікантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гранада Катэгорыя:Ігракі ФК Рая Вальекана Катэгорыя:Ігракі ФК АЭЛ Лімасол Катэгорыя:Ігракі ФК АЭЛ Льярыса Катэгорыя:Ігракі ФК Ламія Катэгорыя:Ігракі ФК Джамшэдпур