«Віктар Тураў. Дыханне жыцця» () — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.
Сюжэт Фільм пра жыццё і творчасць выбітнага беларускага кінарэжысёра, народнага артыста СССР Віктара Турава, фільмы якога ўвайшлі ў залаты фонд беларускага і сусветнага кінамастацтва. Гэта карціны «Праз могілкі», «Я родам з дзяцінства», «Вайна пад стрэхамі», «Сыны сыходзяць у бой», «Кропка адліку», «Людзі на балоце», «Дыханне навальніцы», «Чорны бусел» і іншыя.
Здымачная група сцэнарый — Аляксандр Анісімаў; рэжысёр — Яўген Сяцько; аператар — Аляксандр Уласаў; кампазітар — Кацярына Левановіч (Kaia Levanovich).
Крыніцы
Літаратура Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Яўгена Сяцько Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»