Тамара Міхайлаўна Пастуніна (, — ) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Заслужаная артыстка БССР (1955).
Біяграфія Вучылася ў 1948—1952 гадах у Маскоўскім музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных, у 1956 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У 1945—1948 гадах салістка Ашхабадскага тэатра оперы і балета, у 1952—1962 гадах Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у 1962—1972 гадах Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1972 г. выкладчык Беларускай кансерваторыі. Валодала тэхнічна рухомым голасам прыгожага цёплага тэмбру, яркім артыстычным талентам.
Стварыла запамінальныя выявы ў класічных операх:
Антаніда («Іван Сусанін» М. Глінкі), Марфа («» М. Рымскага-Корсакава), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Лэйлы («» Ж. Бізэ). Талент спявачкі найбольш праявіўся ў партыях Марфачкі («Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага) і Ганны («Страшны двор» С. Манюшкі).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.
Крыніцы
Літаратура Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Беларуская Савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8: Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка ( гал. рэд.) і інш. — Мн.: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыкл., 1972. — С. 309. Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя . У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Бел Эн, 2001. — С. 173. Пастуніна Тамара Міхайлаўна // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабанок — Яшчур / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў. — Мн.: Бел Эн, 2003. — С. 243.
Зноскі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР