Ігар Аляксандравіч Пе́ня (нар. года, , РСФСР) — беларускі музыкант і спявак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1990). Удзельнік ВІА «Песняры» (1980—1998), вядомы сваім выкананнем у 1982 годзе песні «Жураўлі над Палессем ляцяць». Саліст ВІА «Беларускія легенды» («Белорусские песняры») з 1998 года.

Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1952 года ў Астрахані. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Днепрапятроўску, дзе ён скончыў школу і музычнае вучылішча па класе акардэона.

З 1975 па 1977 год працаваў у ансамблі «Водограй», запісаў свой першы дыск і музыку да фільма «Дарагі хлопчык».

З 1977 па 1980 год працаваў у рэстаранах «Пацха», «Масква» і «Каўказскі аул» горада Сочы. У адным з рэстаранаў яго і «знайшоў» Уладзімір Мулявін, які запрасіў яго ў вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры». Працаваў у ансамблі 1980—1998 гадах, саліст ансамбля, іграў на клавішных інструментах. Мае негалосны тытул — «Самы высокі голас Беларусі».

У 1990 годзе ўдастоены звання «Заслужаны артыст Беларускай ССР».

3 лістапада 1994 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «За поспехі ў развіцці нацыянальнага музычнага мастацтва».

З 1998 года — працуе ў ВІА «Беларускія легенды» («Беларускія песняры»).

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР