Дагавор аб дружбе паміж РСФСР і Эміратам Афганістан — двухбаковае пагадненне, заключанае 28 лютага 1921 года ў Маскве.

Перадгісторыя Эмір Афганістана Аманула-хан 7 красавіка 1919 года накіраваў главе савецкага ўрада У. І. Леніну ліст, у якім паведаміў пра сваё ўступленне на прастол і пра абвяшчэнне незалежнасці Афганістана і прапанаваў наладзіць дыпламатычныя адносіны. Аналагічны ліст быў накіраваны міністрам замежных спраў Махмуд-бекам Тарзі народнаму камісару па замежных справах Г. В. Чычэрыну.

27 мая У. І. Ленін накіраваў Амануле-хану ліст у адказ. Тады ж накіравана і нота ад Народнага камісарыята па замежных справах РСФСР у Міністэрства замежных спраў Афганістана. У гэтых дакументах выказвалася безагаворачнае прызнанне суверэнных правоў Афганістана і згода наладзіць з ім дыпламатычныя зносіны.

Улетку 1919 года савецкі прадстаўнік Я. З. Сурыц прыбыў у Афганістан, а ў кастрычніку таго ж года афганская місія на чале з Мамед Валі-ханам была прынята ў Маскве.

13 верасня 1920 года ў Кабуле паміж дзвюма дзяржавамі быў падпісаны прэлімінарны дагавор.

Падпісанты Падпісалі з боку Савецкай Расіі — Г. В. Чычэрын і Л. М. Карахан, з боку Афганістана — Мухамад Валі-хан, Мірза Мухамад-хан і Гулям Садык-хан.

Ратыфікацыя Ратыфікаваны 13 жніўня 1921 года.

Уступленне ў сілу Уступіў у сілу 14 кастрычніка (па некаторых звестках — верасня) 1921 года.

Змест У прэамбуле гаварылася пра тое, што Дагавор быў заключаны «з мэтай умацавання дружалюбных адносінаў паміж Расіяй і Афганістанам і агараджэння сапраўднай незалежнасці Афганістана».

Бакі дамовы пацвердзілі ўзаемнае прызнанне незалежнасці і курс на наладжванне дыпламатычных адносінаў, абавязваліся не заключаць з трэцімі дзяржавамі ваенных альбо палітычных пагадненняў, якія маглі б «прычыніць шкоду» аднаму з бакоў. РСФСР дала Афганістану права на свабодны і бяспошлінны транзіт грузаў праз сваю тэрыторыю, а таксама пагадзілася аказваць яму фінансавую і матэрыяльную дапамогу.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

СОВЕ́ТСКО-АФГА́НСКИЕ ДОГОВО́РЫ И СОГЛАШЕ́НИЯ /

Спасылкі

Катэгорыя:1921 год у Маскве Катэгорыя:Люты 1921 года Катэгорыя:Падзеі 28 лютага Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы РСФСР Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта