Уладзімір Васільевіч Харытонаў (5 сакавіка 1910, Самара, Расійская імперыя — 17 студзеня 1994) — беларускі флейтыст, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся 5 сакавіка 1910 года ў Самары у сям’і Васіля Васільевіча і Вольгі Мікалаеўны Харытонавых. Бацька быў спецыялістам па тканінах, чые веды былі запатрабаваныя на розных мануфактурных прадпрыемстваў Паволжа, таму сям’і часта даводзілася мяняць месца жыхарства. Яны жылі ў Самары, Саратаве, Ніжнім Ноўгарадзе, пасля рэвалюцыі аселі ў Казані. У сям’і Харытонавых было чацвёра сыноў: Мікалай, Уладзімір, Аляксандр і ІгарСЛОВО ОБ УЧИТЕЛЕ (к 100-летию со дня рождения В. В. Харитонова) // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 2010' 16. Харытонавы любілі музыку, а маці і бацька часта выконвалі рамансы. Як і старэйшы брат, Уладзімір скончыў музычную школу ў Казані, пасля чаго працягнуў навучанне ў музычным вучылішчыСлово об учителе К 105-летию со дня рождения основателя современной белорусской флейтовой школы В. В. Харитонова // Музыкальный меридиан. Выпуск № 7 Апрель 2016, але пасля другога курса, у 1928 г., па радзе брата паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Ленінградскай кансерваторыі.
У 1930 годзе залічаны ў Ленінградскую кансерваторыю, дзе спачатку займаўся пад кіраўніцтвам Н. М. Вярхоўскага, а пасля яго смерці ў 1932 годзе — у нямецкага педагога Пфеферле.
Падчас навучання ў кансерваторыі Уладзімір пазнаёміўся з габаісткай Людмілай Чурсіной, з якой ажаніўся ў 1935 годзе.
У 1936 годзе Харытонаў скончыў кансерваторыю і быў накіраваны ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю выкладчыкам па класе флейты. Акрамя працы ў кансерваторыі, ён выкладаў у Мінскім музычным тэхнікуме і граў у сімфанічным аркестры радыёкамітэта, які пазней стаў асновай сімфанічнага аркестра філармоніі. Галоўным дырыжорам аркестра на той момант быў І. А. Мусін, які высока ацэньваў майстэрства Харытонава. У 1940 годзе Харытонаву было прысвоена званне дацэнта.
У чэрвені 1941 года аркестр штаба, дзе служыў Харытонаў, быў адпраўлены ў летнія лагеры, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна. Праз некалькі тыдняў ён трапіў у акружэнне і апынуўся ў нямецкім палоне.
Ваеннапалонных гналі ў Сувалкі (Польшча), дзе быў буйны размеркавальны лагер па фарміраванні каманд для катаржных работ. Уладзімір Харытонаў працаваў на будаўніцтве і абслугоўванні чыгунак ва Усходняй Прусіі. Пазней у ліку найбольш здаровых і моцных палонных яго адправілі працаваць на вугальныя і саляныя шахты ў Германію (раён г. Дортмунда). У сакавіку 1945 года вязень канцлагера вызвалены амерыканскімі войскамі і перададзены савецкаму боку. Спецыяльны аддзел, разгледзеўшы справу, вырашыў прызваць Харытонава ў шэрагі Чырвонай Арміі. Ён служыў у 121-й брыгадзе дальнабойнай артылерыі на пасадзе дырыжора і музыканта ваеннага аркестра з красавіка да снежаня 1945 года.
Пасля вяртання ў Ленінград зноў сустракаецца з жонкай і сынам.
Вяртанне ў Беларусь У маі 1947 года Харытонава запрасілі вярнуцца на працу ў Беларускую кансерваторыю. Гэта прапанову зрабіў М. І. Аладаў, які таксама паведаміў, што Харытонава чакаюць у аркестры філармоніі, а для яго сям’і будзе выдзелена жыллё. У верасні 1947 года сям’я пераехала ў Мінск. Спачатку яны жылі ў інтэрнаце па вул. Цнянскай, у 1950 г. атрымалі кватэру ў па вуліцы Куйбышава, у т.зв. «пасёлку Лютаровіча».
Харытонаў працаваў канцэртмайстрам групы флейт сімфанічнага аркестра філармоніі да 1965 года.
У 1948 годзе з вядучых артыстаў аркестра быў створаны квартэт драўляных духавых інструментаў у складзе: У. Харытонаў (флейта), Ю. Цёмкін (габой), Я. Лосеў (кларнет), В. Штокалаў (фагот).
Харытонаў быў адным з самых таленавітых педагогаў-флейтыстаў. Асноўным прынцыпам яго працы была ідэя: «Галоўнае — прыгожы гук, тэхніку можна выпрацаваць». Ён надаваў вялікую ўвагу развіццю індывідуальных якасцяў кожнага вучня, бо лічыў, што музыканты не павінны быць безаблічнымі. Сярод яго самых вядомых вучняў: А. І. Каландзёнак, С. У. Сізко, З. І. Шупеня, Г. Я. Гедыльтэр.
Памёр 17 студзеня 1994 года.
Сям’я У шлюбе з габаісткай Людмілай Чурсіной меў сыноў Уладзіміра (нар. 29 чэрвеня 1941) і Сяргея (нар. 1947).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Флейтысты Беларусі