Норман Таўрог (; 23 лютага 1899, Чыкага, Ілінойс — 7 красавіка 1981, Ранча-Міраж, Каліфорнія) — амерыканскі кінарэжысёр, які зняў з 1920 па 1968 гады звыш 140 фільмаў. Атрымаў за карціну «Скіпі» ў 1931 годзе «Оскар» за лепшую рэжысуру (стаўшы на той момант самым маладым узнагароджаным у гэтай намінацыі за ўсю гісторыю прэміі). Больш, чым хто-небудзь з рэжысёраў, працаваў з Элвісам Прэслі (9 сумесных фільмаў).
Зноскі